Get Mystery Box with random crypto!

Кобрынец палаяўся з жонкай і вывесіў БЧБ-сцяг на акно, каб яе | Вясна | Брэст

Кобрынец палаяўся з жонкай і вывесіў БЧБ-сцяг на акно, каб яе асудзілі, але ў выніку сам апынуўся за кратамі

Увечары 2 ліпеня ў Кобрыне быў затрыманы мясцовы жыхар па «скарзе неабыякавага грамадзяніна» на бел-чырвона-белы сцяг на акне балкона. На судзе мужчына растлумачыў, што палаяўся з жонкай, таму размясціў аркуш паперы бел-чырвона-белага колеру на акне, каб яе прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Але замест жонкі міліцыянты затрымалі яго самога і ў РАУСе склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП за «несанкцыянаванае пікетаванне». Вынік — 10 сутак арышту.

Фота ілюстрацыйнае.