Get Mystery Box with random crypto!

Дапамога сям'і палітзняволенага Уладзіміра Гундара Уладзімір  | Вясна | Брэст

Дапамога сям'і палітзняволенага Уладзіміра Гундара

Уладзімір — актывіст і краязнаўца з Баранавічаў, мае інваліднасць другой групы: мужчына не мае адной нагі.

Яго затрымалі 30 снежня 2020 года па "справе Аўтуховіча" — нібыта за падрыхтоўку тэракту. Літаральна штодзень у зняволенні мужчына перажывае нечалавечыя пакуты. З яго здзекваліся: прымушалі здымаць адзенне, білі па галаве, кідалі ў карцар, загадвалі зняць пратэз і так перасоўвацца, адойчы падчас этапу ён мусіў рухацца нават без мыліц. У яго забіралі ўсе лісты, не перадавалі жыццёва неабходныя лекі, а неяк на суд Уладзіміра прывялі ў адных майтках і прыкавалі да клеткі кайданкамі.

Ён 11 дзён трымаў “сухую” галадоўку ў знак пратэсту супраць здзекаў і катаванняў.

Дапамагчы сям'і палітзняволенага можна па спасылцы.

Падтрымаць палітвязня: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Уладзімір Тадэвушавіч Гундар