Get Mystery Box with random crypto!

Палітвязня Сяргея Наліўку пераводзяць з «хіміі» ў калонію — ям | Вясна | Брэст

Палітвязня Сяргея Наліўку пераводзяць з «хіміі» ў калонію — яму ўзмацнілі пакаранне

Сёння ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска адбыўся суд над фігурантам брэсцкай "справы карагодаў" Сяргеем Наліўкам. Суддзя Дзяніс Аляксеенка пастанавіў перавесці палітвязня з ПУАТ у папраўчую калонію тэрмінам на шэсць месяцаў і адзін дзень.

Нагадаем, у судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 траўня 2021 Сяргею прызначылі два гады «хіміі». Яго абвінавацілі ва ўдзеле 13 верасня 2020 года ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава ў Брэсце, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. З 26 ліпеня 2021 года Сяргей адбываў тэрмін у віцебскай ПУАТ № 9. Вядома, што з 18 красавіка па 18 траўня Сяргея ўтрымлівалі ў ШІЗА.