Get Mystery Box with random crypto!

Палітвязень Алег Кулеша даслаў на волю верш, напісаны за крата | Вясна | Брэст

Палітвязень Алег Кулеша даслаў на волю верш, напісаны за кратамі

50-гадовага пружанца Алега Кулешу асудзілі да 19 месяцаў калоніі па берасцейскай «справе карагодаў». За кратамі яго ўтрымліваюць ужо восем месяцаў. Палітвязня абвінавацілі па ч. 1 арт. 342 КК за падзеі 13 верасня 2020 на Маршы герояў у Брэсце, калі пратэстоўцы на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава вадзілі карагод, спявалі песні і танчылі. У зняволенні Алег піша вершы. Публікуем адзін з іх:

«Зачапілась воблачка за крыжы царквы.
І паснула любая на маім плячы.
Заўтра будзе сонейка, а цяпер дажджы,
Вось таму, каханая, просто ціха спі.
Сні пра птушак і пра вёску,
Дзе жылі твае бацькі.
І пра тое, як на ўзгорку размаўлялі аб жыцці.
На прыпынку як збіраўся ў гурму народ
Аль на ганку як чакалі зорны карагод,
Як з надзеяй сустракалі цеплыню вясны
І як мурашы здзіўлялі ў гушчары лясным.
Сні пра тое, як вожык сустракаў мяне.
І пра тое, як коўдрай пакрываў цябе.
У хаце ціша і цеплыня,
Трэшчаць дровы ў пячы.
І паснула любая на маім плячы.
Заўтра будзе сонейка, а цяпер імжа.
Стамілася каханая, буду спаць і я…»

Нагадаем, у пачатку лютага Алег даслаў на волю вялікі ліст, у якім распавёў, што адміністрацыя калоніі фактычна забараняе яму размаўляць на беларускай мове. За гэта яго нават выклікалі на размову, падчас якой казалі, што ў папраўчай установе трэба размаўляць выключна па-расейску. 

Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці можна па адрасе: ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Алегу Антонавічу Кулешу