За перыяд знікнення Паліна Шарэнда-Панасюк 20 содняў правяла ў ШІЗА.
Сваякам не даслалі апавяшчэнне аб прыбыцці Паліны ў калонію
Больш за месяц Паліну шукалі праз адваката. Яна знайшлася ў жаночай папраўчай калоніі №24 (Зарэчча), куды яе перавялі з СІЗА №3 Гомеля. Муж Паліны Андрэй Шарэнда паведаміў, што ў калоніі яна 20 содняў правяла ў ШІЗА.
Згодна з Крымінальна-выканаўчым кодэксам,
на працягу трох сутак з дня прыбыцця асуджанага ва ўстанову адміністрацыя ўстановы накіроўвае яго блізкім сваякам паведамленне.
Аднак сваякі Паліны яго не атрымлівалі.
Нагадаем, што 7 красавіка Паліне дадалі яшчэ год калоніі да асноўнага тэрміну ў два гады зняволення.