Get Mystery Box with random crypto!

Падпішы паштоўку вязню анлайн і падтрымай «Майстэрню паштовак | Вясна | Брэст

Падпішы паштоўку вязню анлайн і падтрымай «Майстэрню паштовак салідарнасці»

Валанцёры_кі з «Майстэрні паштовак салідарнасці» ўжо 2 гады падтрымліваюць вязняў паштоўкамі і лістамі салідарнасці, а сёння запускаюць новую анлайн-форму, праз якую салідарнасць з палітвязнямі робіцца яшчэ прасцей і дасяжней.

У анлайн-форме вы можаце пакінуць вашае пасланне вязню, а валанцёры_кі перапішуць яго ад рукі на нашы дызайнерскія паштоўкі і дашлюць за краты.

Фішкі новай формы:
- можна дасылаць ліст ці поштоўку, нават калі вы не маеце адваротнага адраса ў Беларусі. Валанцёры_кі дашлюць вам адсканаваны ліст, калі вязень накіруе адказ.
- ёсць англамоўная версія для вашых знаёмых з-за мяжы!

Даслаць вестачку салідарнасці анлайн bit.ly/3PIOcjz

Валанцёрам і валанцёркам вельмі патрэбна ваша падтрымка. Нават невялікі данат падтрымае вялікую справу!