Get Mystery Box with random crypto!

Палітзняволеную актывістку Ірыну Прыгаву абвінавачваюць у хулі | Вясна | Брэст

Палітзняволеную актывістку Ірыну Прыгаву абвінавачваюць у хуліганстве, псаванні будынкаў і публічнай абразе Лукашэнкі

Следчы камітэт скончыў расследаванне ў дачыненні да 56-гадовай актывісткі і валанцёркі Ірыны Прыгавай.

Жанчыне прад'яўлена абвінавачванне па некалькіх артыкулах КК:
ч. 1 арт. 339 (Хуліганства)
ч. 1 і ч. 2 арт. 341 (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці)
ч. 1 і ч. 2 арт. 368 (Абраза Прэзідэнта РБ)

Паводле матэрыялаў справы, Ірына «неаднаразова вырабляла і размяшчала на дрэвах ля жылых дамоў, а таксама ў іншых грамадскіх месцах г.Брэста бел-чырвона-белыя сцяжкі. Яна ж нанесла на фасады дамоў і збудаванняў надпісы, якія абражаюць кіраўніка дзяржавы, у тым ліку злучаныя з абвінавачваннем яго ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства».

22 ліпеня крымінальная справа была перададзена ў суд. Сама Прыгава з 10 сакавіка знаходзіцца пад вартай у СІЗА-7.

Крыніца: https://brestspring.org/tpost/2u048u2fh1