Get Mystery Box with random crypto!

Пчаляр-паэт Мікола Папека пераведзены з «хіміі» ў калонію Пал | Вясна | Брэст

Пчаляр-паэт Мікола Папека пераведзены з «хіміі» ў калонію

Палітзняволенаму пчаляру-паэту Мікалаю Папеку з Пружанаў, асуджанаму да двух гадоў «хіміі» па «справе карагодаў», у пачатку красавіка ўзмацнілі пакаранне і перавялі з хіміі ў калонію.

З 13 верасня 2021 года Папека адбываў тэрмін у мазырскай ПУАТ № 21. Вядома, што адміністрацыя ўстановы ціснула на Міколу і ладзілі супраць мужчыны розныя правакацыі. У пачатку красавіка суд Мазырскага раёна пастанавіў замяніць Мікалаю "хімію" на 8,5 месяцаў калоніі, якія ён з чэрвеня адбывае ў магілёўскай калоніі № 15.

У Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні названыя 7 лаўрэатаў прэміі імя Аляхновіча

Падтрымайце Мікалая лістамі салідарнасці і паштоўкамі па адрасе: ПК № 15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Мікалай Мікалаевіч Папека