Get Mystery Box with random crypto!

ГУБАЗ прыйшоў з ператрусам за каментары, а знайшоў гашыш. Жыха | Вясна | Брэст

ГУБАЗ прыйшоў з ператрусам за каментары, а знайшоў гашыш. Жыхара Баранавічаў асудзілі за «абразу» міліцыянтаў, суддзі і абарот наркотыкаў

У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы асудзілі двух калег з авіярамонтнага заводу: 31-гадовага Яўгена Ярмака і 27-гадовага Юрыя Азімку. У сярэдзіне сакавіка супрацоўнікі ГУБАЗіКа зладзілі ў горадзе «рэйд»: праводзілі ператрусы, кідалі людзей на «суткі» за «экстрэмісцкія рэпосты і падпіскі». Так 11 сакавіка яны прыйшлі да Ярмака. Падчас ператрусу ў яго знайшлі гашыш — Яўген расказаў, што набыў яго для сябе і свайго калегі Юрыя.

Ярмака затрымалі, паставіўшы яму ў віну артыкулы за абразу міліцыянтаў, суддзі і незаконны абарот наркотыкаў (арт. 369, 391, ч. 1 і 2 арт. 328 КК). Ягонага калегу Юрыя не затрымлівалі, але таксама асудзілі паводле ч. 1 арт. 328 КК.

Суддзя Аксана Копач прызначыла Ярмаку 5 гадоў калоніі са штрафам у 3 200 рублёў і маральнай кампенсацыяй пацярпелым, а Азімку — 2,5 года «хатняй хіміі».

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/3oxt6Zj