Get Mystery Box with random crypto!

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў! 1 жніўн | Вясна | Брэст

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

1 жніўня
Раман Багнавец — быў затрыманы 10 жніўня 2020, на наступны дзень пасля акцыі пратэсту ў Пінску. Асуджаны да 6 гадоў узмоцненага рэжыму і сустракае ўжо другі Дзень народзінаў у няволі.
Павіншуйце Рамана па адрасе:
ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Багнавец Раман Анатольевіч

Віталь Пракапчук — быў затрыманы 19 жніўня 2020 года разам з сынам Ягорам па справе "масавых беспарадкаў" 10 жніўня ў Берасці. Атрымаў 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Гэта яго другі Дзень народзінаў за кратамі.
Дасылайце лісты па адрасе:
ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба
Пракапчук Віталь Андрэевіч