Get Mystery Box with random crypto!

Апошнія навіны пра палітзняволеных бацьку і сына Віталя і Ягор | Вясна | Брэст

Апошнія навіны пра палітзняволеных бацьку і сына Віталя і Ягора Пракапчукоў

Святлана Пракапчук — жонка і маці палітзняволеных Віталя Пракапчука і Ягора Пракапчука. Жанчына доўгі час дамагалася таго, каб патрапіць на працяглае спатканне і да мужа ў віцебскую калонію, і да сына ў Івацэвічы. І нарэшце ёй далі дазвол на два спатканні, але праблема ў тым, што іх паставілі ў адзін дзень — 29 чэрвеня. У выніку сын сказаў ёй, каб яна ехала да бацькі, бо да яго было цяжэй атрымаць дазвол. Адразу пасля пераводу ў «Віцьбу» Віталю далі зразумець, што прасіць спатканне яму не трэба, інакш — ШІЗА. Віцебскі Дэпартамент выканання пакаранняў на просьбу Святланы аб спатканні раней адказаў, што палітвязня яго пазбавілі, а ад «скайпа» нібыта Віталь адмаўляецца.

Спатканне доўжылася двое сутак. Муж трымаецца добра, але за час зняволення пагоршылася здароўе — праблемы з сэрцам і ціскам. Пры гэтым жанчына адзначае, што перадаваць у калонію можна толькі беларускія лекі. Таксама ўжо амаль месяц ад мужа не было званкоў, але па якой прычыне — невядома.

20-гадовы Ягор у калоніі двойчы моцна перахварэў на каранавірус. Маці мяркуе, што гэта адбылося, калі сына змяшчалі ў штрафны ізалятар. Але настрой у хлопца добры і ён не губляе бадзёрасці.

1 жніўня Віталь адзначыць Дзень народзінаў за кратамі. Яму споўніцца 47 гадоў.

Нагадаем, Ягора разам з бацькам затрымалі яшчэ ў жніўні 2020 года па справе аб масавых беспарадках у Брэсце (ч. 2 арт. 293 КК). 10 сакавіка 2021 суд прысудзіў бацьку і сыну па 4 гады калоніі.

Повязь кратамі: якія сем’і апынаюцца ў турмах

Падтрымаць Ягора лістамі і паштоўкамі: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Ягор Вітальевіч Пракапчук 
Павіншаваць Віталя са святам: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Віталь Андрэевіч Пракапчук