Get Mystery Box with random crypto!

«Мой дом ужо не мая крэпасць»: чарговы прысуд за абразу загіну | Вясна | Брэст

«Мой дом ужо не мая крэпасць»: чарговы прысуд за абразу загінулага супрацоўніка КДБ

У судзе Бярозаўскага раёна вынесены прысуд жыхарцы Белазёрска Крысціне Чайчыц, якая пакінула каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Тым самым, па версіі следства, здзейсніла абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Па матэрыялах абвінавачання, Чайчыц у адным з Telegram-чатаў пакінула каментар аб тым, што «мой дом ужо не мая крэпасць» і пра тое, што «нідзе няможна схавацца ад гэтых тваруг». Менавіта гэтыя словы следства палічыла абразай прадстаўніка ўлады. Што ў судзе было падцверджана вынікамі лінгвістычнай экспертызы.

У выніку, суддзя Алена Нямкова прысудзіла абвінавачанай 2 гады «хатняй хіміі» і штраф у памеры 50 базавых.

Чытаць па спасылцы