Get Mystery Box with random crypto!

Актывістке БНФ з Маларыты Людміле Рамановіч пакінулі прысуд бе | Вясна | Брэст

Актывістке БНФ з Маларыты Людміле Рамановіч пакінулі прысуд без зменаў: паўтары гады калоніі

Сёння ў Брэсцкім абласным судзе тройка судзяў разглядала апеляцыю на прысуд палітзняволенай Рамановіч. Вядома, што сярод судзей быў Андрэй Лешчанка.

Калегія судзей пастанавіла: пакінуць прысуд 57-гадовай Людміле без зменаў.

Нагадаем, што такі суровы прысуд жанчыне далі за ліст у Следчы камітэт, дзе яна назвала Лукашэнку "ўзурпатарам". А напярэдадні таго ліста быў яшчэ адзін, які жанчына накіравала ў Адміністрацыю прэзідэнта, ды там яна асуджала ўдзел у вайне.