Get Mystery Box with random crypto!

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў! 8 жніўн | Вясна | Брэст

Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

8 жніўня
Прыгава Ірына — спаўняецца 57 год! Займалася валантэрствам з перадачамі ў СІЗА-7. Зараз утрымліваеца пад вартай у тым жа ізалятары. Затрымана 10 сакавіка, абвінавачваецца па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу з-за вывешвання бчб-сцяжкоў ды нанясення пратэстных надпісаў на будынкі.
Павіншаваць лістом-паштоўкай-бандэролькай можна па адрасе:
СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37
Прыгава Ірына Анатольеўна

14 жніўня
Добыш Міхаіл — жыхар Баранавічаў. Спачатку быў асуджаны да 3 гадоў "хіміі" з-за таго, што 17 жніўня 2020 славесна выказваўся ў бок міліцыянта, і той расцаніў гэта як пагрозу гвалтам. На "хіміі" трапіў пад пераслед з боку КДБ, ды ў выніку яму замянілі пакаранне на больш жорсткае. Сустракае другі запар Дзень народзінаў за кратамі.
Падтрымаць палітвязня можна па адрасе:
Турма № 4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
Добыш Міхаіл Віктаравіч