Get Mystery Box with random crypto!

У Пружанах маці 13 дзяцей, якой раней прысудзілі тры гады «хат | Вясна | Брэст

У Пружанах маці 13 дзяцей, якой раней прысудзілі тры гады «хатняй хіміі», прызначылі штраф за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Праваабаронцам стала вядома, што сёння ў Пружанах 30 базавых штрафу (960 рублёў) прызначылі Вікторыі Онахавай-Жураўлёвай — жанчыне, якая гадуе 13 дзяцей. Судовы працэс узначальваў суддзя Вадзім Мазоль. Жанчыну судзілі за спасылку на «экстрэмісцкі» рэсурс, якая была размешчана на яе старонках у сацсетках два гады таму. Гэту спасылку ў ліпені 2022 года знайшоў мясцовы міліцыянт, які праглядаў старонкі Вікторыі ў сацсетках.

У сакавіку Вікторыі прысудзілі тры гады «хатняй хіміі» за каментар «Лукашэнка забіў яшчэ аднаго беларуса» пад рэпостам артыкула пра берасцейца Генадзя Шутава, які загінуў у жніўні 2020-га года. У гэтым каментары праваахоўнікі ўгледзелі склад крымінальнага злачынства.