Get Mystery Box with random crypto!

Жыхар Іванава ў сацсетках абвінаваціў Лукашэнку ў тэрарызме і | Вясна | Брэст

Жыхар Іванава ў сацсетках абвінаваціў Лукашэнку ў тэрарызме і генацыдзе — асудзілі да двух гадоў калоніі

Суд Іванаўскага раёна разгледзеў справу Юрыя Голіка, якога абвінавацілі ў паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі паводле ч. 2 арт. 367 КК. Судовае пасяджэнне ўзначаліў Генадзь Кудласевіч.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што сёлета 25 студзеня ён са свайго мабільнага тэлефона «з мэтай прыніжэння гонару і годнасці кіраўніка дзяржавы, кіруючыся нізіннымі памкненнямі» ў адной з інтэрнэт-суполак напісаў каментар пра Лукашэнку: «Устроил терроризм и геноцид в стране, еще и оккупацией занялись».

Згодна з высновамі лінгвістычнай экспертызы, гэты каментар «мае негатыўную ацэнку дзейнасці кіраўніка дзяржавы, што не адпавядае рэчаіснасці».

Падчас апошняга слова абвінавачаны настаяў на тым, што каментар пра Лукашэнку напісаў не ён.

Чытаць па спасылцы