Get Mystery Box with random crypto!

Прызначаная дата суда над палітзняволенай жыхаркай Берасця Іры | Вясна | Брэст

Прызначаная дата суда над палітзняволенай жыхаркай Берасця Ірынай Прыгавай, якую па версіі следства абвінавачваюць у хуліганстве, псаванні будынкаў і збудаванняў, а таксама публічнай абразе Лукашэнкі

Згодна з матэрыяламі справы абвінавачаная з 25 студзеня па 6 сакавіка 2022 года неаднаразова вырабляла і размяшчала на дрэвах паблізу жылых дамоў па вуліцах Маладагвардзейскай, Крывашэіна і Маскоўскай, а таксама ў іншых грамадскіх месцах Брэста бел-чырвона-белыя сцяжкі.

Яна ж з 24 лютага па 7 сакавіка 2022 года нанесла на фасады дамоў і збудаванняў у Брэсце надпісы, якія абражаюць Лукашэнку, у тым ліку, спалучаныя з абвінавачваннем яго ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства.

Судовы працэс пачнецца 11 жніўня ў судзе Маскоўскага раёна Берасця.