Get Mystery Box with random crypto!

Вясна | Брэст

Логотип телеграм -каналу viasna_brest — Вясна | Брэст В
Логотип телеграм -каналу viasna_brest — Вясна | Брэст
Адреса каналу: @viasna_brest
Категорії: Тварини , Автомобілі , Без категорії
Мова: Українська
Передплатники: 484
Опис з каналу

канал пра правы чалавека ад брэсцкай Вясны
Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Останні повідомлення 8

2022-07-15 18:23:53
Кроў на пратаколе і 25 сутак па двух артыкулах — у Іванаве асудзілі яшчэ аднаго затрыманага на тыдні

Стала вядома, што мясцоваму жыхару Андрэю Дражыну прызначылі 25 сутак арышту. Мужчыну судзілі адразу па двух «народных» артыкулах — за пікетаванне і непадпарадкаванне. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Пад пікетаваннем меўся на ўвазе намаляваны на гаражнай браме герб Пагоня, які яшчэ ў 2007 годзе быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Брама з гербам была нябачная як з дарогі, так і з боку суседзяў. Пагоня там месцілася ўжо каля 10 гадоў. Але сілавікі заўважылі яе толькі падчас пазаўчорашняга ператрусу.

Падчас затрымання сілавікі паклалі Дражына на падлогу і надзелі кайданкі. Мужчыну падрапалі нос — пашкоджанні відаць на «пакаяльным» відэа. Апроч гэтага у Андрэя з'явіліся сінякі на руках і нагах. Праз разбіты нос было шмат крыві. Кажуць, што кроў была нават на пратаколах.

Крыніца: «Наша Ніва»
100 views15:23
Відкрити / Коментувати
2022-07-15 15:31:28
6 лет колонии за одну кнопку на сайте. Косте Рудницкому присудили то, что и просило обвинение

12 июля в Брестоблсуде судья Екатерина Груда огласила приговор политзаключенному Рудницкому. Парня признали виновным по двум статьям УК и назначили:
2.5 года лишения свободы и штраф 100 б.в. по ч.6 ст.16 + ч.3 ст.203-1 (за пособничество в незаконных действиях с персональными данными);
6 лет лишения свободы по ч.6 ст.16 + ч.3 ст.130 (пособничество в разжигании вражды, совершенное группой или повлекшие тяжкие последствия).

А суммарно Рудницкому присудили 6 лет колонии усиленного режима, а также штраф в размере 100 б.в. (3200 рублей).

Именно такое наказание и просил прокурор Александр Богуш.

За что осудили политзаключенного?
Согласно обвинению, Рудницкий написал 1 (одну!) кнопку для сайта "Черной карты Беларуси". Данная онлайн-карта содержит адреса силовиков, судей и прочих лиц, про которых утверждается их причастность к репрессиям.
73 views12:31
Відкрити / Коментувати
2022-07-15 14:43:25
Фотафакт: як дзяржаўныя СМІ паказалі суддзю на «палітычным» працэсе

Дзяржаўнае тэлебачанне «ТРК Брэст» зрабіла рэпартаж з судовага паседжання па справе вайсковага пенсіянера з Баранавічаў Дзмітрыя Нешты. Нагадаем, па матэрыялах следства, мужчына вырабіў тры «кактэйлі Молатава», якія пасля кінуў у аўтамабілі вайскоўцаў, што стаялі каля адной з вайсковых частак. За гэта яго асудзілі да 12 гадоў калоніі.

Справу ў адкрытым рэжыме разглядала суддзя Юльяна Шчэрба пры дапамозе народных засядацельніц, а дзяржабвінавачванне падтрымлівала Святлана Пасемко.

А вось як дзяржаўныя журналісты паказалі суддзю Шчэрбу і народных засядацельніц у сваім рэпартажы.

«Бунтар хацеў заклікаць вайскоўцаў адмовіцца забеспечваць правапарадак падчас пратэстаў»: як судзілі за імітацыю сілавой акцыі вайсковага пенсіянера Нешту з Баранавіч
84 views11:43
Відкрити / Коментувати
2022-07-15 08:05:17
209 views05:05
Відкрити / Коментувати
2022-07-14 21:16:17 Сілавікі застрэлілі сабаку настаўніцы, якая адбывае «хатнюю хіміі» за рэпосты: што адбываецца ў Іванаве

Праваабаронцам сталі вядомыя падрабязнасці масавага «хапуна» ў Іванаве, які адбываецца апошнія два дні. Ён санкцыяваны пракурорам Сяргеем Жуковічам. Ператрусы праходзілі ў актывістаў і ў тых, каго раней прыцягвалі па палітычных справах — паведамляецца, што некаторым людзям разграмілі кватэры.

Пацвердзілася інфармацыя пра тое, што міліцыянты застрэлілі сабаку настаўніцы Алены Пуцыковіч, якая адбывае «хатнюю хіміі» за два рэпосты з інфармацыяй пра міліцыянтаў. Яны пагражалі зрабіць гэта ўжо не аднойчы і ўчора мэтанакіравана застрэлілі хатняга гадаванца. Міліцыянты хацелі таксама застрэліць сабаку Марыны Кіявец, але тая змагла яе абараніць.

Таксама стала вядома, што сёння адбыліся суды над затрыманымі: Тамара Падымка — 30 базавых штрафу, Марына Кіявец — 29 базавых штрафу, Дзіяна Міховіч — 15 сутак арышту. Тамару і Марыну судзілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), Дзіяну — паводле арт. 24.3 КаАП РБ (непадпарадкаванне міліцыянтам).

У Марыны трое непаўнагадовых дзяцей, аднак яе дагэтуль не вызвалілі пасля ўчорашняга затрымання (па законе, яе павінны былі адпусціць праз 3 гадзіны). Паведамляецца, што на яе склалі тры пратаколы, таму могуць судзіць некалькі разоў запар — пасля сённяшняга суда жанчыну адразу перазатрымалі.

Таксама вядома, што сярод затрыманых Савіцкі, Дзмітрый Сянчук і Аляксандр Юшкевіч.

Затрыманні праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіКа і АЛМАЗу. У адным з РАУСаў мужчыне павязалі на шыю БЧБ-сцяг і пагражалі задушыць. У кішэні яму таксама засунулі БЧБ-сцягі — так з ім запісвалі «пакаяльнае відэа».
221 views18:16
Відкрити / Коментувати
2022-07-14 18:38:32
Затрыманні ў Драгічыне

Берасцейскай "Вясне" стала вядома пра як мінімум 10 затрыманых учора ў Драгічыне. Магчыма, затрыманні працягваюцца і сёння.

Разам з тым узброеныя сілавікі ў цывільнай вопратцы правялі вобшукі і канфіскавалі знойдзеныя грашовыя сродкі. Тых, каго не засталі дома, шантажавалі праблемамі для родных. Некаторыя ўжо атрымалі прысуды ў выглядзе содняў і штрафаў.

Меркавана, сярод затрыманых — Малашыцкія Андрэй і Ірына.

Учора масавыя затрыманні прайшлі ў Іванава.

Крыніца: https://brestspring.org/tpost/41pm5gizx1
315 viewsedited  15:38
Відкрити / Коментувати
2022-07-14 16:01:44
Палітзняволенай Юліі Лаптановіч запатрабавалі пакаранне: 5 гадоў калоніі. Жанчына ўжо 9 месяцаў за кратамі.

Сёння ў абласным судзе Гродна працягваўся працэс над жыхаркай Пружанаў Юліяй Лаптановіч.

Вядома, што дзяржабвінавачванне запатрабавала жанчыне пакаранне ў выглядзе 5 год калоніі, а таксама сплаціць 100 базавых штрафу (3200 рублёў).

Прысуд будзе агучаны ў панядзелак.

Нагадаем, што Юлю судзяць па дліннаму шэрагу артыкулаў: арт.188 (Паклёп); ч.3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальнай інфармацыі); ч.1 арт.361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці); ч.1 арт.13 і арт.369 (Стварэнне ўмоваў для здзяйснення абразы прадстаўніка ўлады); ч.1 арт.13 і арт.389 (Стварэнне ўмоваў для здзяйснення пагрозы ў дачыненні да суддзі); ч.6 арт.16 і ч.1 арт.366 (Садзейнічанне да пагрозы гвалтам у дачыненні да службовай асобы).

Гэта ўжо другі судовы працэс над Юліяй. Раней яе асудзілі па так званай "карагоднай" справе. А яе муж Ігар — палітзняволены, асуджаны да 2.5 гадоў калоніі.
291 views13:01
Відкрити / Коментувати
2022-07-14 13:18:09
Барановичскому журналисту присудили 2 года 6 месяцев колонии за фото российского военного самолета

Вчера начали, а сегодня закончили судить Юрия Гонцаревича, барановичского журналиста. 13 июля в ходе прений прокурор Алексей Ярошик просил для политзаключенного два с половиной года колонии общего режима. 14 июля судья Николай Григорович огласил приговор: как и просило гособвинение.

Напомним, Гонцаревичу вменили то, что 2 марта он отправил в чат-бот "Радыё Свабода" фото российского военного самолета, находившегося на барановичском аэродроме. Это расценили как "содействие экстремистской деятельности" (ч.1 ст.361-4 УК РБ).
283 views10:18
Відкрити / Коментувати
2022-07-14 11:19:54
У Іванаве ўчора былі затрыманыя Андрэй Беленькі і Андрэй Дражын

Андрэй Беленькі
— былы намеснік начальніка Іванаўскага РАУС, ён звольніўся з міліцыі яшчэ да выбараў.

Андрэй Дражын — мясцовы жыхар, які ў 2020 годзе атрымаў штраф у 1160 рублёў за БЧБ-шыльду з назвай вуліцы, якая вісела на яго доме шэсць гадоў.

Нагадаем, праваабаронцам вядома пра затрыманне ўчора ў Іванаве таксама Падымака Тамары, Кіявец Марыны і Пуцыковіч Алены.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што ў горадзе праходзіць «шэраг кропкавых затрыманняў удзельнікаў "плана Перамога" ад польскіх спецслужбаў, актывістаў пратэстных акцый 2020 года і аматараў пісаць гадасці ў Інтэрнэце».
220 views08:19
Відкрити / Коментувати
2022-07-14 08:01:56 14 ліпеня – роўна год, як старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі брутальна схопленыя беларускімі ўладамі.

«Вясна» на чале з Алесем, Валянцінам і Уладзем ужо больш за 20 год абараняе беларусаў, якія сутыкнуліся з ціскам дзяржавы праз рэалізацыю сваіх правоў і свабод. Менавіта за сваю легальную праваабарончую дзейнасць, дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі ў краіне «вясноўцы» аказаліся за кратамі. Цяпер ім пагражае да сямі гадоў зняволення па абвінавачванні ў нясплаце падаткаў у буйным памеры.

Таксама ў цяперашні момант за кратамі знаходзіцца яшчэ чацвёра праваабаронцаў «Вясны»: кіраўнік Гомельскага аддзялення Леанід Судаленка, яго памочніца і валанцёрка Таццяна Ласіца, каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова і валанцёр Андрэй Чапюк.

14 ліпеня — у гадавіну затрымання нашых калегаў, мы хочам нагадаць: праваабаронцы — не злачынцы!

Заклікаем вас падтрымаць «вясноўцаў» і далучыцца да простых дзеянняў салідарнасці:

— напішыце ліст ці паштоўку салідарнасці
— дашліце пасылку ці бандэроль, або зрабіце грашовы перавод (акрамя Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы)
— падпішыце петыцыю за вызваленне праваабронцаў
— зрабіце фотаздымак у майцы ці з плакатам з выявай «вясноўцаў» і выкладзіце ў сацсеткі з хэштэгам #FreeViasna
— напішыце ўспаміны або цікавыя выпадкі пра нашых калегаў з хэштэгам #FreeViasna і #мойсябрапалітвязень
— «вазьміце» праваабаронцу ў падарожжа - сфатаграфуй выяву «вясноўцаў» на фоне прыгожага краявіду
— зрабіце акцыю салідарнасці ці адзіночны пікет «Праваабаронца - не злачынца» ў сваім горадзе
— крэатыўце і патрабуйце вызвалення «вясноўцаў» незвычайным спосабам: напрыклад, намалюйце «Свабоду Вясне» на мапе бегам ці велапаездкай ды інш.

Больш інфармацыі на сайце freeviasna.org
Падтрымаць «Вясну» на Patreon
195 views05:01
Відкрити / Коментувати