Get Mystery Box with random crypto!

Мінск. Па інфармацыі з некалькіх незалежных адна ад адной крын | #мысфрейдом

Мінск. Па інфармацыі з некалькіх незалежных адна ад адной крыніцаў, увечары 6 верасня былі затрыманыя выратавальнікі, якія выцягвалі з вады тых, хто скочыў у Свіслач, ратуючыся ад амапаўскага хапуна. Адна з крыніцаў паведамляе @euroradio, што шасцёра супрацоўнікаў станцыі арганізацыі па выратаванні на водах, якая месціцца на Камсамольскім возеры, цяпер знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС Мінска.

Нагадаем, 6 верасня пасля таго, як удзельнікі Марша адзінства амаль разыйшліся, сілавікі зладзілі хапун у парку Перамогі. Каб пазбегнуць затрыманняў, пратэстоўцы скочылі з набярэжнай у Камсамольскае возера. Там іх падабралі выратавальнікі — і пераправілі на іншы бераг возера, дзе знаходзіцца іх станцыя.