Get Mystery Box with random crypto!

Роўна месяц вы жылі без нашых анонсаў, і нарэшце, мы вяртаемся | Паліто Булаўскага

Роўна месяц вы жылі без нашых анонсаў, і нарэшце, мы вяртаемся. Лавіце падборку на будні тыдзень!

6.07, серада.

Сёння будзе магічная ноч, бо Купалле. Але перад гэтым абавязкова наведайце Арт-прастору на Талстога,7, дзе адкрыецца праект Just Now на 100 год УНОВІСА, у якім бяруць удзел з дзясятак сучасных знакавых мастакоў.
Пачатак 17.00, падрабязнасці
https://instagram.com/vitebsk.avangard

адзінае святкаванне Купалля ў горадзе мы знайшлі ў Заддзвінні. Здаецца, павінна быць норм, праграма пачынаецца з 19.00 і да начы.
Мо ля Кіраўскага маста і расце папараць-кветка, пашукайце за нас. Падрабязнасці https://www.instagram.com/p/CfdcYcAsbky/

а мы плануем паехаць у Сянно, дзе будзем для мясцовых жыхароў шумець ноччу на барабанах і дудзе. пачнем ля 21.30, але свята будзе цэлы дзень. Вось тут крыху інфы: https://www.instagram.com/p/CfmPxrPsDZ6/

7.07, чацвер.

у гэты дзень Віцебск святкуе 135 год з нараджэння Марка Шагала, з нагоды гэтага дом-музэй запрашае бясплатна ў госці на музычна-тэатральны перфоманс у сваім двары. Пачатак 17.00, уваход вольны. Падрабязнасці
https://instagram.com/chagall_museum

адразу пасля, у 19.00 адбудзецца сольны выступ непаўторнага Міхала Рубіна ва ўлюблёнай Цікаве на Замкавай, 4. Вельмі раім наведаць. Уваход free-donation, падрабязнасці
https://instagram.com/teacava_vitebsk

аматарам іншых прыгодаў раім наведаць традыцыйны бірпонг у Рокі пабе. Шарык і піва - разам весялей. Падрабязнасці і рэгістрацыя
https://instagram.com/beerpong_party

8.07, пятніца.

у Музэі гісторыі ВНХУ ў 17.00 адбудзецца адкрыццё выставы мастака і каліграфа Аляксандра Баярскага (!). Плануецца нешта неверагоднае. А на наступны дзень яшчэ і майстар-клас па эксперыментальнай каліграфіі. Падрабязнасці
https://www.instagram.com/p/Cfo-CPSM1ly/

у чаканні звышнасычаных выходных раім далучыцца да кінапраглядаў у Кінаклубе Чердачка, у 20.00, і ў Цікаве на Замкавай у 21.30.

Заўтра плануем 2-ю частку анонсаў на выходныя. І рыхтуем для вас сюрпрызы на Славяначку. Усім поспехаў у справах!)