Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Свабода — Беларусь (Telegram) Беларусы паўдзельнічалі ў | 🇺🇦 У̃країна-Ⱃⱆⱄⱐ 👽 ВКЛРЖ🔱 𞀓 𞀖 𞀔 𞀟 Ҏꙋmені꙼ꙴѧ ꙮ Ҁлⱉвѣнє ꙮ КИЇВська Ҏꙋсь ꙮ 🇺🇦 🇧🇾 🇵🇱 🇨🇿 🇸🇮 🇸🇰 🇷🇸 🇭🇷 🇧🇬 🇲🇰 🇲🇪

Радыё Свабода — Беларусь (Telegram)

Беларусы паўдзельнічалі ў акцыях супраць ваеннай агрэсіі Масквы

19 лютага беларуская i ўкраiнская дыяспары зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія ў Нямеччыне правялi супольную акцыю супраць ваеннай агрэсіі Крамля. Відэа і два здымкі з Дзюсэльдорфу. Яшчэ ў 2020 годзе беларусы, якія жывуць у гэтым горадзе, ладзілі ланцугі салідарнасьці і бралі ўдзел у іншых акцыях.

На іншых здымках — мітынг салідарнасьці з Украінай у Лёндане. Украінская дыяспара заклікала сабрацца каля помніка князю Ўладзімеру. Беларусы Лёндану таксама прыйшлі падтрымаць суседзяў, на акцыі быў таксама румынскі сьцяг. Каля помніка адбыўся малебен у памяць аб героях Нябеснай сотні, дзень памяці якіх адзначаецца ва Ўкраіне сёньня. Таксама ўдзел у акцыі прыняў пасол Украіны ў Вялікай Брытаніі.

Фота і відэа: чытачы Свабоды