Get Mystery Box with random crypto!

Радыё Свабода — Беларусь (Telegram) На менскай «хіміі» зьняво | 🇺🇦 У̃країна-Ⱃⱆⱄⱐ 👽 ВКЛРЖ🔱 𞀓 𞀖 𞀔 𞀟 Ҏꙋmені꙼ꙴѧ ꙮ Ҁлⱉвѣнє ꙮ КИЇВська Ҏꙋсь ꙮ 🇺🇦 🇧🇾 🇵🇱 🇨🇿 🇸🇮 🇸🇰 🇷🇸 🇭🇷 🇧🇬 🇲🇰 🇲🇪

Радыё Свабода — Беларусь (Telegram)

На менскай «хіміі» зьняволеных прымушаюць галасаваць датэрмінова. А назіральнікаў выклікаюць яшчэ і ў пракуратуру

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе, што на ПУАТ № 55 у Менску сядзельцаў прымусова вядуць на датэрміновае галасаваньне. У гэтым месцы свае тэрміны адбываюць 13 палітвязьняў.

Таксама праваабаронцы паведамляюць, што ў у пракуратуру на «прафіляктычную гутарку» выклікаюць назіральніка зь Віцебску. Як толькі ён пачаў пісаць скаргі, яго адразу папрасілі пакінуць участак «праз каранавірус». Не пасьпеў прыйсьці дадому, як яму патэлефанавалі з пракуратуры і запрасілі прыехаць да іх для «прафіляктычнай гутаркі». У выпадку, калі ён не прыедзе ў пракуратуру сам, прыгразілі, што пракурорскія супрацоўнікі прыедуць да яго.

Архіўны здымак, БелаПАН