Get Mystery Box with random crypto!

Вітаю, аматары актыўнага ладу жыцця ;) На гэтым тыдні пачнуцца | Активный Гродно

Вітаю, аматары актыўнага ладу жыцця ;) На гэтым тыдні пачнуцца знакавыя івэнты зімы 2021-2022 у Гародні. Таму ёсць жаданне трошкі больш пра іх распавясці.

Субота. Першы з трох трэйл-забегаў "Grodno City Trail". Зарыца. Старт у 11:00.

Што гэта? Бег па маркіраваным лясным сцежкам з пад'ёмамі ды спускамі. На выбар 5 ці 10 км.

Што спатрэбіцца? Акрамя невялічкага ўнёску, падыходзячага адзення і абутку - НІЧОГА. Не саромейцеся прыходзіць нават калі вы бегаеце павольна - на фінішы дачакаюцца ўсіх, а прыемная кампанія гарантаваная (а калі заплаціць трошкі больш - яшчэ і медаль фінішора ;)

Падрабязнасці ды рэгістрацыя: http://www.obelarus.net/2021/5170