Get Mystery Box with random crypto!

Нядзеля. Першы з дзевяці этапаў 'Grodno Street-O Winter'. Фолю | Активный Гродно

Нядзеля. Першы з дзевяці этапаў "Grodno Street-O Winter". Фолюш. Старт з 11:00 па 12:30

Што гэта? Спрынт-арыентаванне ў гарадзкім наваколлі. Дыстанцый як заўжды шмат: кароткія, доўгія, для дарослых, падлеткаў, аматараў, прафесіяналаў, дарослых з нулявой арыент-падрыхтоўкай, малышкоў (2-8 гадкоў)...

Што спатрэбіцца? Акрамя невялічкага ўнёску, падыходзячага адзення і абутку - нічога (компас пажадана, але не прынцыпова)

Агульная парада. Холад - гэта не праблема. Пакуль вы рухаецеся - вы не захварэеце. Улічвайце два моманты. Першы: перад пачаткам бега вам не павінна быць цёпла - у час руху вы прагрэецеся. Другое: адразу пасля сканчэння дыстанцыы важна надзець сухія і цёплыя рэчы.

Чакаем усіх ;)
Падрабязнасці ды рэгістрацыя: http://www.obelarus.net/2021/5161