Get Mystery Box with random crypto!

Беражыцеся прапагандыстаў і хайпажэраў! Некаторыя СМІ, давяра | Батальён Калiноўскага

Беражыцеся прапагандыстаў і хайпажэраў!

Некаторыя СМІ, давяраючы рашысцкім тэлеграм-памыйкам больш чым нам, паведамілі, што “група беларускіх байцоў Батальёну “Волат” Палка Кастуся Каліноўскага патрапіла ў палон”.

Так, на распаўсюджаных фотаздымках шалом нашага ваяра Яна “Тромблі”, які патрапіў у палон раней, пра што мы паведамлялі.

Наконт людзей у форме на фотаздымку побач, з пэўнасьцю можам сказаць толькі тое, што яны ня маюць дачыненьня да Палка імя Кастуся Каліноўскага.

Паўтараем: на бягучы момант у палоне знаходзяцца два (2) байца нашага Палка, нейкія “новыя групы беларусаў, што патрапілі ў палон” – хворыя фантазіі варожай прапаганды.

Жадаем нашым і ўкраінскім пабрацімам як мага хутчэй вярнуцца дадому, нашым чытычам – сачыць толькі за афіцыйнымі навінамі, а рашысцкай прапагандзе і тым, хто яе распаўсюджвае, гарэць у пекле.

@BeIWarriors