Get Mystery Box with random crypto!

Батальён Калiноўскага

Логотип телеграм -каналу beiwarriors — Батальён Калiноўскага Б
Логотип телеграм -каналу beiwarriors — Батальён Калiноўскага
Адреса каналу: @beiwarriors
Категорії: Новини
Мова: Українська
Передплатники: 1.21K
Опис з каналу

Рэкруцiнг. Канал Батальёну імя Кастуся Каліноўскага – беларускага вайсковага падраздзяленьня ЗСУ, якое з пачатку вайны ўдзельнічае ў баях за Кіеў ды прыгарады. Па ўсіх пытаньнях пішыце ў наш чат-бот: @BeIarusAndUkraineBot

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Останні повідомлення

2022-08-23 15:54:38
#добраахвотнікі

Полк Каліноўскага папоўніўся новымі ваярамі!

У склад Палка ўвайшла група беларускіх добраахвотнікаў, былых чальцоў «Антыаўтарытарнага атраду». З першых дзён поўнамаштабнай вайны атрад прымае ўдзел у баявых дзеяннях. Ідэя вызвалення Беларусі праз вызваленне Украіны аказалася тым аб'яднаўчым фактарам, які прывёў добраахвотнікаў з «Антыаўтарытарнага атраду» у Полк Каліноўскага.

ДАЛУЧЫЦЦА ДА НАС:
@BeIarusAndUkraineBot
222 views12:54
Відкрити / Коментувати
2022-08-14 18:08:49
«Хлопчыкі, я жадаю вам, каб вы ўсе вярнуліся ў Беларусь з перамогай!» – звярнулася да байцоў Палка Каліноўскага маці Паўла Волата.

Камандзір роты выведкі Павел Волат, які стаяў ля вытокаў утварэння Палка Каліноўскага, і загінуў 15 мая падчас выканання баявой задачы на Поўдні Украіны, рашэннем Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны прадстаўлены да ўзнагароды: медалі «Україна понад усё!» (пасмяротна)
У Палку Каліноўскага правялі воінскі рытуал перадачы ўзнагароды загінулага камандзіра. Медаль Паўла Волата быў перададзены яго маці Наталлі.
У гэты дзень рэкруты Палка Каліноўскага прынеслі ўрачысты зарок на вернасць Беларусі і пакляліся біцца за яе свабоду і незалежнасць .

Жыве Беларусь!
Слава Україні!
409 views15:08
Відкрити / Коментувати
2022-07-26 08:39:33
Нашыя байцы атрымалі падарунак: бібліятэчку кніг беларускіх пісьменнікаў .
Шчыра дзякуем за прадстаўленую магчымасць азнаёміцца з творамі розных аўтараў, а таксама за магчымасць атрымаць асалоду ад чытання на беларускай мове!

Мы заўсёды рады вашым падарункам!

@BeIWarriors
Жыве Беларусь!
106 views05:39
Відкрити / Коментувати
2022-07-21 09:09:01
Чым ваюем?

Сёння падрабязна разбіраем 82-мм мінамёт, які дапамагае нам паспяхова знішчаць рашыстаў!
#наша_зброя
85 views06:09
Відкрити / Коментувати
2022-07-15 15:20:05
Купалінка-Купалінка, цёмная ночка…

Вайна – самы змрочны час, але нават у такія цёмныя часы мусіць быць месца для роднае песьні і творчасьці, каб не забыцца, за што ды дзеля чаго ўсё гэта.

Паслухайце, як пранікліва грае “Купалінку” дабраахвотнік нашага Палка. Сэрца адгукаецца на кожную ноту. А ў вас?

@BeIWarriors
95 views12:20
Відкрити / Коментувати
2022-07-12 10:09:54
Беражыцеся прапагандыстаў і хайпажэраў!

Некаторыя СМІ, давяраючы рашысцкім тэлеграм-памыйкам больш чым нам, паведамілі, што “група беларускіх байцоў Батальёну “Волат” Палка Кастуся Каліноўскага патрапіла ў палон”.

Так, на распаўсюджаных фотаздымках шалом нашага ваяра Яна “Тромблі”, які патрапіў у палон раней, пра што мы паведамлялі.

Наконт людзей у форме на фотаздымку побач, з пэўнасьцю можам сказаць толькі тое, што яны ня маюць дачыненьня да Палка імя Кастуся Каліноўскага.

Паўтараем: на бягучы момант у палоне знаходзяцца два (2) байца нашага Палка, нейкія “новыя групы беларусаў, што патрапілі ў палон” – хворыя фантазіі варожай прапаганды.

Жадаем нашым і ўкраінскім пабрацімам як мага хутчэй вярнуцца дадому, нашым чытычам – сачыць толькі за афіцыйнымі навінамі, а рашысцкай прапагандзе і тым, хто яе распаўсюджвае, гарэць у пекле.

@BeIWarriors
121 views07:09
Відкрити / Коментувати
2022-07-03 17:20:51
У сувязі з неабходнасцю асвятлення актуальнай і дакладнай інфармацыі аб дзейнасці Батальёна Каліноўскага Камандаваннем Батальёна прынята рашэнне аб стварэнні службы па знешніх сувязях Батальёна і выпуску штотыднёвага афіцыйнага прэс-рэлізу.

Прэс-рэлізы будуць выходзіць кожны панядзелак а 9 гадзіне ранку па Кіеўскім часе;
Змест прэс-рэлізу будзе наступны: інфармаванне аб найбольш важных падзеях мінулага тыдня ў жыцці Батальёна, навіны з фронту, а таксама адказы на пытанні, якія паступілі з моманту выхаду мінулага рэлізу.

Выхад першага прэс-рэлізу будзе 04.07.2022 а 9 гадзіне ранку.

@BeIWarriors
574 views14:20
Відкрити / Коментувати
2022-06-24 07:12:12
Баец Батальёна імя Кастуся Каліноўскага Павал Кулажанка патрапіў у «тэрарыстычны сьпіс»

Чаму “тэрарыстычны сьпіс” у двукосьсі? Бо тэрарыстычны сьпіс рэжыма-тэрарыста – гэта хутчэй “Дошка Гонару” для сумленных людзей.

@BeIWarriors
893 views04:12
Відкрити / Коментувати
2022-06-21 15:40:50
Байцы Батальёну «Тэрор» разам з байцамі ЗСУ падчас стралковага бою ў адной з гарачых кропак Украіны.

@BeIWarriors
941 views12:40
Відкрити / Коментувати
2022-06-07 15:21:18
Знаёмцеся - кінолаг Фартовы і ягоны баявы сабака Воін у шэрагах палка Каліноўскага.

Так як і байцам нашаму чацвераногаму сябру патрэбная сталая тактычная падрыхтоўка.

Воін з вялікім задавальненнем і жаданнем выконвае ўсе пастаўленыя яму задачы.


@beIwarriors
1.9K views12:21
Відкрити / Коментувати