Get Mystery Box with random crypto!

«Хлопчыкі, я жадаю вам, каб вы ўсе вярнуліся ў Беларусь з пера | Батальён Калiноўскага

«Хлопчыкі, я жадаю вам, каб вы ўсе вярнуліся ў Беларусь з перамогай!» – звярнулася да байцоў Палка Каліноўскага маці Паўла Волата.

Камандзір роты выведкі Павел Волат, які стаяў ля вытокаў утварэння Палка Каліноўскага, і загінуў 15 мая падчас выканання баявой задачы на Поўдні Украіны, рашэннем Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны прадстаўлены да ўзнагароды: медалі «Україна понад усё!» (пасмяротна)
У Палку Каліноўскага правялі воінскі рытуал перадачы ўзнагароды загінулага камандзіра. Медаль Паўла Волата быў перададзены яго маці Наталлі.
У гэты дзень рэкруты Палка Каліноўскага прынеслі ўрачысты зарок на вернасць Беларусі і пакляліся біцца за яе свабоду і незалежнасць .

Жыве Беларусь!
Слава Україні!