Get Mystery Box with random crypto!

29-30 кастрычніка 1937 года адбылася самая чорная ноч у гістор | BY_UA акции и события беларусов в Украине

29-30 кастрычніка 1937 года адбылася самая чорная ноч у гісторыі Беларусі. У падвалах мінскай турмы НКУС было расстраляна больш за 100 беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў.

Прайшло 84 гады, а наступствы гэтай трагедыі дагэтуль баляць незагойнай ранай у грамадстве.

З гэтай нагоды запрашаем Вас, сябры, у пятніцу 29.10.2021 у 18:00 у рэстаран Казак па адрасе: г.Кіеў, Браварскі праспект, 7а (каля м."Гідрапарк") на імпрэзу "Ноч нерасстралянай паэзіі".

У праграме вечару:
- Вядоўцы: Кацярына Ваданосава і Яўген Казакевіч.
- Літаратар: Алесь Плотка.
- Спявачка: Кацярына Ваданосава.
- Вершы, якія прачытаюць беларусы для беларусаў.
- Невялічкае відэа аб падзеях 29-30.10.1937.