Get Mystery Box with random crypto!

Дзяды- 2021. Ушанаванне памяці продкаў, 11:00, 31.10.2021 (ня | BY_UA акции и события беларусов в Украине

Дзяды- 2021. Ушанаванне памяці продкаў,
11:00, 31.10.2021 (нядзеля), Мемарыял Быкіўня
(Memorial Bykivnia,
https://maps.app.goo.gl/SxawQQDBR8p4B9b2A )

Шэсьце на Дзяды традыцыйнае для беларускага нацыянальнага руху. Памінанне сваіх продкаў - традыцыйная рыса беларускага народа.
Сёлета незаконныя ўлады ў Беларусі спрабуюць зьнішчыць усе беларускае, таму традыцыйнае шэсьце ў Курапаты немагчымае.
Але мы можам сабрацца разам у Кіеве, у Быкіўні, 31 кастрычніка аб 11-й гадзіне, каб ушанаваць памяць сваіх продкаў і схіліць галовы ў памяць Герояў і Ахвяраў украінскай і беларускай нацыяў.
Слава Україні!
Жыве Беларусь!
https://fb.me/e/1AEpt4MLs