Get Mystery Box with random crypto!

29-30 кастрычніка 1937 года адбылася самая чорная ноч у гістор | BY_UA акции и события беларусов в Украине

29-30 кастрычніка 1937 года адбылася самая чорная ноч у гісторыі Беларусі. У падвалах мінскай турмы НКУС было расстраляна больш за 100 беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў.

Прайшло 84 гады, а наступствы гэтай трагедыі дагэтуль баляць незагойнай ранай у грамадстве.
29.10.2021 у Кіеве адбылася імпрэза "Ноч нерасстралянай паэзіі" з нагоды гэтых падзеяў. Нашая гісторыя жывая пакуль мы памятаем, нашыя героі жывыя пакуль мы гаворым за іх нашымі галасамі, мы маем будучыню пакуль мы не забываем нашыя памылкі і ўзлёты. Жыве Беларусь!!!!