Get Mystery Box with random crypto!

Сябры! Сёння, 1 студзеня 2022 г., у Кіеве адбудзецца традыцыйн | BY_UA акции и события беларусов в Украине

Сябры! Сёння, 1 студзеня 2022 г., у Кіеве адбудзецца традыцыйны марш гонару, годнасці і свабоды, прымеркаваны да 113-й гадавіны з дня нараджэння ідэолага ўкраінскага незалежніцкага руху Сцяпана Бандэры!

У шэсці прымуць ўдзел і беларусы, пад нацыянальнымі бела-чырвона-белымі сцягамі!

Збор: Парк Шаўчэнка.
Месца збору: каля помніка Шаўчэнку.
Арыентыр: беларускія сьцягі і знаёмыя абліччы.

Збор: з 16:30 да 17:00

Ідэолагам беларускага нацыяналізма быў айцец Вінцэнт Гадлеўскі, каталіцкі святар, закатаваны ў Трасцянцы 24 снежня 1942 года.

Вось словы Гадлеўскага, так неабходныя сення нам: «Чым гэтая бура скончыцца — немаведама. Адно для нас пэўнае, што калі б гэтая бура не абмінула беларускага народу, дык галоўным правілам для ўсіх беларусаў павінна быць адно: абарона і захаванне беларускай нацыі. Да гэтага мы ўсе павінны ісці не толькі ў часе супакою, але тым болей у часе буры».

Нацыянальная ідэя - гэта сэрца нацыі, без яе нацыя і краіна памірае.

Слава Україні!
Жыве Беларусь!