Get Mystery Box with random crypto!

Памятаем нашых герояў! Сёння ва Украіне адзначылі дзень нарад | BY_UA акции и события беларусов в Украине

Памятаем нашых герояў!

Сёння ва Украіне адзначылі дзень нараджэння Сцяпана Бандэры. Шанаванне памяці сваіх герояў - гэта адзнака таго, што iх ахвярны шлях быў не марны дзеля нашчадкаў. Мы, беларусы, вітаем украінцаў з днём нараджэння героя украінскай нацыі!

Хочам таксама нагадаць, што сёння, першага студзеня, нарадзіўся герой навейшай гісторыі Беларусі - Юрый Захаранка. Зараз ён мог бы адзначыць юбілейныя 70 гадоў, але стаў адной з першых ахвяр чэкісцкага рэжыму Лукашэнкі.

Заўтра, у 14:00, на Майдан Незалежнасці ў Кіеве запрашаем усіх неабыякавых да лёсу Беларусі прыйсці і ўшанаваць памяць Юрыя Захаранкі. А таксама падтрымаць сучасных ахвяр рэжыму Лукашэнкі - палітзняволеных беларусаў і традыцыйна напісаць нашым братам і сёстрам лісты падтрымкі!