Get Mystery Box with random crypto!

Кацярына Ваданосава з канцэртам ў арт-пабе 'Торвальд'! У супр | BY_UA акции и события беларусов в Украине

Кацярына Ваданосава з канцэртам ў арт-пабе "Торвальд"!
У суправаджэнні выбітнай цымбалісткі Ганны Лепяшкевіч

Кацярына Ваданосава - аўтар песень, паэтка, спявачка, мультыінструменталістка, вядучая суботняга шоў @hajtaktv на @belsat.

Ганна Лепяшкевіч - музыка, былая артыстка Белдзяржфілармоніі, зараз - вядучая на @epramova

Калісьці Кацярына і Ганна супрацоўнічалі ў межах фольк-рок гурта Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra, пасля жніўня 2020 года адыгралі акустычным складам каля двух дзясяткаў дваровых канцэртаў для жыхароў Мінска і ваколіцаў, а пазней з-за палітычнага пераследу апынуліся ў эміграцыі: Кацярына - у Кіеве, Ганна - у Вільні. Але, паколькі для сяброўства межаў не існуе, то яны сустрэнуцца цудоўным пятнічным вечарам, каб адыграць сумесны канцэрт і падзяліцца з наведвальнікамі сваёй музыкай і творчасцю

28 студзеня
19.00.
Кіеў, арт-паб "Торвальд" (праспект Лабаноўскага, 119-Б, ст.м. Дзямееўская)
Уваход вольны!

Інфалінія і рэзерв столікаў:
+380675556612