Get Mystery Box with random crypto!

Прэзентацыя настолкі “Веру – НеВеру” пра дыскрымінацыю ў Белар | BY_UA акции и события беларусов в Украине

Прэзентацыя настолкі “Веру – НеВеру” пра дыскрымінацыю ў Беларусі

Што ты ведаеш пра дыскрымінацыю ў Беларусі? Што з гэтага факты, а чаго насамрэч не існуе? Суполка “Жывая Бібліятэка” распрацавала настольную гульню “Веру – НеВеру” спецыяльна для таго, каб можна было лёгка разабрацца ў тэме.

Гульня “Веру – НеВеру” уяўляе сабой набор з 50 картак з рознымі статыстычнымі фактамі пра Беларусь і нашае грамадства; некаторыя з гэтых фактаў з'яўляюцца праўдай, некаторыя – не. Пад час гульні ўдзельнікі_цы абмяркоўваюць, якія з агучаных фактаў праўдзівыя, а тады даюць адказ: “веру” або “не веру”. Пасля гэтага агучваюцца сапраўдныя лічбы.

Прыходзь абмяркоўваць дыскрымінацыю гуляючы! “Веру – НеВеру” нікога не пакіне абыякавым!

29 студзеня (субота), 13:00-15:00
Беларускі хаб у Кіеве (вул. Уладзіміра Дубініна 2)

Калі ласка, зарэгіструйся па спасылцы да канца дня 28 студзеня, каб мы ведалі колькі людзей чакаць і які фармат гульні абіраць.

Пры наведванні мерапрыемства памятайце пра меры бяспекі супраць COVID!