Get Mystery Box with random crypto!

Сябры! Запрашаем 30 студзеня а 14:00 на Майдан Незалежнасьці н | BY_UA акции и события беларусов в Украине

Сябры! Запрашаем 30 студзеня а 14:00 на Майдан Незалежнасьці на акцыю салідарнасці з Украінаю супраць расейскай агрэсіі. Пасля гэтага а 15:00 на Міхайлаўскай плошчы пачнецца Марш памяці Міхаіла Жызьнеўскага, Героя Украіны і Беларусі, які загінуў падчас крывавых падзей на вуліцы Грушэўскага 22.01.2014 г. ад кулі "Беркуту".

Марш пройдзе па тым жа маршруце, што і 8 гадоў таму, калі мы ўсе разам праваджалі ў апошні шлях нашага героя-беларуса ў дзень яго нараджэньня 26 студзеня 2014 года.

Расклад мерапрыемстваў:
15:00-15:40 - збор удзельнікаў на Міхайлаўскай плошчы каля помніка княгіні Вользе.
15:40 -рух удзельнікаў па маршруце: Міхайлаўская плошча - Сафійская плошча - Тэатральная плошча - вул. Хмяльніцкага - Хрэшчацік - Народны мемарыял Жызнеўскаму на вул. Грушэўскага.
16:40 -ушанаваньне памяці Міхаіла Жызьнеўскага каля народнага мемарыяла Жызьнеўскаму.
17:00 -канец мерапрыемства.

Усе даведкі па тэлефоне:
099-057-93-61 (Алег)

Facebook-падзея: https://fb.me/e/5JkvkdgH6

Слава Україні!
Жыве Беларусь!