Get Mystery Box with random crypto!

Я – беларус, я ганаруся, Што маю гэтае імя: Аб добрай славе Бе | ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ

Я – беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае імя:
Аб добрай славе Беларусі
У свеце знаюць нездарма!

30 верасня 1931 года нарадзіўся беларускі паэт і грамадскі дзеяч Ніл Гілевіч

Гілевіч — аўтар вершаванага раману «Родныя дзеці», зборнікаў «Лісце трыпутніку», «На флейце самоты» і іншых.

З любоўю і пашанай да яго ставілася Ларыса Геніюш, якая пісала:

«Было выступленне Ніла Гілевіча — па сіле сваёй магло смела спаборнічаць з выступленнямі Тарашкевіча ў польскім сойме».

Выпуск пра Геніюш і іншых класікаў за кратамі тут

Ніл Гілевіч лічыў, што самае галоўнае для краіны – гэта мова, а толькі пасля нацыянальная сімволіка, якую падніме нацыянальна свядомы народ:

«На першым плане павінна быць мова! Будзе мова — будзе нацыянальная свядомасць і будзе Беларусь. Не будзе Мовы — не будзе Беларусі».