Get Mystery Box with random crypto!

ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ

Логотип телеграм -каналу chadanovic — ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ Х
Логотип телеграм -каналу chadanovic — ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ
Адреса каналу: @chadanovic
Категорії: Література
Мова: Українська
Передплатники: 785
Опис з каналу

Сусветная літаратура і Беларусь
CHADANOVIČ у TikTok - tiktok.com/@chadanovic

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

2

2 stars

0

1 stars

0


Останні повідомлення

2022-10-06 17:57:59
Андрэй Аляксандраў

#
Калі на неба глядзіш праз краты,
не бачыш кратаў, а бачыш неба.
Учорашні хлеб пахне цвіллю і стратай,
а заўтрашні пахне сапраўдным хлебам.

Ты кажаш: неба — падман аптычны.
Але падман —гэта краты, вер мне!
Бо краты — толькі хэштэг,
як звычка,
А гэты хэштэг зараз проста ў трэндах.

Ды справы няма да хэштэгаў небу,
пра трэнды неба зусім не ў курсе,
яно пад нагамі не чуе глебы,
не лічыць стагоддзяў і хлебных лустаў.

І неба цягне аблокаў вату
над часам — адзінае, што жыве.
І неба таксама не бачыць кратаў,
калі ўглядаецца ў неба ўва мне.

Андрэй Аляксандраў – 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму,
Ірына Злобіна – 9 гадоў калоніі агульнага рэжыму,
Дзмітрый Наважылаў — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму,
Ірына Леўшына – 4 гады калоніі агульнага рэжыму.

Усім вязьням хутчэй выйсьці на волю!
139 views14:57
Відкрити / Коментувати
2022-10-06 17:15:03
Беларусы перасягнулі Оруэла ў яго змрочных прагнозах

На пытанне, ці быў Оруэл аптымістам, Андрэй Хадановіч у новым выпуску "жыццё-маліна" адказаў, што той быў добра інфармаваным аптымістам, які кожную сваю гісторыю хутчэй бачыў аптымістычнымі вачыма, бо верыў у тое, што чалавецтва зробіць высновы з іх.

Інтэрв'ю з Андрэем Хадановічам на @mallina_by:




У тым, што ў нашай краіне ўлады негалосна забаранілі продаж антыўтопіі, ён бачыць, як негатыўныя, так і пазітыўныя моманты:

Добрае, на яго думку, у тым, што як сябры, так і ворагі разумеюць, што культура — гэта ўсё яшчэ зброя, якая дзейнічае, таму кнігу забараняюць. Адмоўнае — сама ганебная забарона.

Выпуск пра Оруэла і яго кнігу "1984" на канале CHADANOVIČ па спасылцы:


174 views14:15
Відкрити / Коментувати
2022-10-06 14:38:29
Нобелеўскую прэмію па літаратуры сёлета атрымала французская пісьменніца Ані Эрно

"За мужнасць і клінічную дакладнасць, з якой яна раскрывае вытокі, адчужэнне і калектыўныя абмежаванні асабістай памяці.

Раманы Эрно, у якіх асабістыя ўспаміны накладваюцца на калектыўную памяць пакалення, уяўляюць сабой сапраўднае сведчанне эпохі",
паведамляецца ў заяве Нобелеўскага камітэта.
212 views11:38
Відкрити / Коментувати
2022-10-06 11:13:05
«У Янкі Маўра ўсё менш Маўра і ўсё больш Янкі».

А ці ведалі вы, адкуль у беларускага пісьменніка Івана Фёдарава такое незвычайнае прозвішча – Янка Маўр?

Паводле таго ж прынцыпу, сканструяваная і назва аповесці “Палескія рабінзоны”, выдадзенай у 1930 годзе: “палескія” – адсылка да мясцовага і патрыятычнага, “рабінзоны” – адсылка да сусветнага, далёкага і экзатычнага. Але ўсё гэта сутыкаецца ў назве: у беларускіх героях, але ў старажытным сусветным сюжэце пра іх

Глядзім новы выпуск пра Янку Маўра і яго твор “Палескія рабінзоны” па спасылцы:


750 views08:13
Відкрити / Коментувати
2022-10-05 14:12:41
Аб’яўлены шорт-ліст прэміі Гедройця

Андрэй Хадановіч разам з іншымі прадстаўнікамі журы адзінаццатага сезона вызначылася з кароткім спісам прэтэндэнтаў на перамогу.

У шорт-ліст увайшлі 6 кніг:

Сяргей Абламейка. Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая

Вольга Гапеева. Самота, што жыла ў пакоі насупраць

Валеры Гапееў. Жэнька, каралева мышак

Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі

Уладзімір Някляеў. Гэй Бэн Гіном

Ганна Севярынец. Мая школа

Нагадаем, што на канале CHADANOVIČ ёсць выпуск пра Уладзіміра Някляева і іншых сучасных творцаў за кратамі:


249 views11:12
Відкрити / Коментувати
2022-10-05 09:25:05
Заўважылі, што новы выпуск «маліны» з Андрэем Хадановічам не абышоўся без беларускай паэзіі?

Як вам?
209 views06:25
Відкрити / Коментувати
2022-10-04 17:25:00 ​​9 ліпеня 1906 года каля вёскі Мікалаеўшчына (Стоўбцы) адбыўся з’езд беларускіх настаўнікаў

У выніку ўдзельнікі сходу былі арыштаваныя і пазбаўленыя права настаўнічаць, а Якуб Колас нават адсядзеў тры гады на Валадарцы.

Герой новага відэа на канале CHADANOVIČ Янка Маўр таксама быў на з’ездзе, але праз пэўны час усё ж выдатна выкладаў гісторыю і геаграфію, што мела вялікі ўплыў на яго, як на пісьменніка:

«Янка Маўр удзельнічаў у тым самым легендарным настаўніцкім з’ездзе, які быў разгромлены царскім рэжымам. Пасля чаго ён атрымаў забарону на прафесію і некалькі гадоў знаходзіўся пад пільным паліцэйскім наглядам і не мог настаўнічаць. Можна сказаць, што быў “турэцкім беспрацоўным”. Чаму турэцкім? Таму што на той момант, ажаніўшыся, жыў у вёсцы Турэц.

Потым, зноў атрымаўшы такую магчымасць, выкладаў гісторыю і геаграфію. Янка Маўр не быў падарожнікам, не ездзіў у далёкія краіны, пра якія напісаў свае бліскучыя творы. Менавіта з кніг, энцыклапедый і падручнікаў ён чэрпаў свае фундаментальныя веды. Але мала проста валодаць гэтымі ведамі, трэба мець адпаведнае ўмельства гэтымі ведамі ў найцікавейшай форме падзяліцца».

Больш яскравых фактаў з біяграфіі Янкі Маўра ў новым відэа ад Андрэя Хадановіча:


288 views14:25
Відкрити / Коментувати
2022-10-04 12:58:03
Андрэй Янушкевіч пасля некалькіх прысудаў па адміністрацыйных артыкулах з'ехаў у Польшчу.

У цяперашні момант выдавец вядзе працу па выданні шэрагу кніг, перакладзеных на беларускую мову:

Дж. К. Роўлінг "Гары Потэр і Келіх агню"
Дж. Р. Р. Толкін "Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка"
Кормак Макарці "Дарога"
Шчэпан Твардах "Кароль"
Салі Руні "Размовы з сябрамі"
Ф. С. Фіцджэральд "Вялікі Гэтсбі"
Эрнэст Хэмінгуэй "І ўзыходзіць сонца"
Эрых Марыя Рэмарк "Чорны абеліск"

На старонцы ў facebook Янушкевіч просіць падзяліцца ідэямі і рашэннямі, каб гэтыя кнігі з’явіліся на свет:

«Цяжка сказаць, калі кнігі выйдуць. Знаходзячыся ў Варшаве, сутыкаешся з новымі рэаліямі і трапляеш у "рэсурсную пятлю". Пакуль праца вядзецца за камп’ютарам, можна абысціся мінімальным наборам сродкаў. Аднак пасля друку ўсё мяняецца. Дзе захоўваць экзэмпляры, як развозіць і пакаваць іх для рассылкі, тая ж прамоцыя — праблемы зусім іншага кшталту. І тут упіраешся ў матэрыяльныя немагчымасці».
282 views09:58
Відкрити / Коментувати
2022-10-03 20:05:24 ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ pinned « Беларуская рабінзанада ад Янкі Маўра: як выжыць у Беларусі Новы выпуск на канале CHADANOVIČ Інструкцыя, як выжыць у складаных умовах і пры гэтым застацца чалавекам ёсць ва ўсіх рабінзанадах, у тым ліку ў Беларусі. Гэта цудоўная кніга класіка беларускай…»
17:05
Відкрити / Коментувати
2022-10-03 19:35:07
«Тая ж самая дзяржава, з якой змагаецца сённяшні беларускі рэжым, прынамсі, бяссільна ляскае зубамі, пырскаючы зласлівай слінай у бок Польшчы».

Адкуль яшчэ могуць быць кантрабандысты і шпіёны? Што падчас савецка-польскай вайны, што ў савецкія 30-ыя, што сёння Польшча для дыктатарскіх і таталітарных рэжымаў выглядае краінай адкуль заўсёды ідзе небяспека. Але ж галоўнай небяспекай для беларусаў на самай справе былі і ёсць менавіта такія крыважэрныя рэжымы.

У аповесці “Палескія рабінзоны” Янка Маўр прадстаўляе галоўных герояў Віктара і Мірона люстэркам савецкага грамадства, якое ў 1930-ыя гады з указкі Сталіна і яго НКУС пачынае паранаідальны пошук ворагаў народа. Знаходзіць, канешне, іх у той самай Польшчы.

Сардэчна запрашаем да прагляду цікавага выпуску Андрэя Хадановіча пра беларускую прыроду, савецкую ідэалогію і экзатычныя прыгоды:


2.2K views16:35
Відкрити / Коментувати