Get Mystery Box with random crypto!

​​9 ліпеня 1906 года каля вёскі Мікалаеўшчына (Стоўбцы) адбыўс | ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ

​​9 ліпеня 1906 года каля вёскі Мікалаеўшчына (Стоўбцы) адбыўся з’езд беларускіх настаўнікаў

У выніку ўдзельнікі сходу былі арыштаваныя і пазбаўленыя права настаўнічаць, а Якуб Колас нават адсядзеў тры гады на Валадарцы.

Герой новага відэа на канале CHADANOVIČ Янка Маўр таксама быў на з’ездзе, але праз пэўны час усё ж выдатна выкладаў гісторыю і геаграфію, што мела вялікі ўплыў на яго, як на пісьменніка:

«Янка Маўр удзельнічаў у тым самым легендарным настаўніцкім з’ездзе, які быў разгромлены царскім рэжымам. Пасля чаго ён атрымаў забарону на прафесію і некалькі гадоў знаходзіўся пад пільным паліцэйскім наглядам і не мог настаўнічаць. Можна сказаць, што быў “турэцкім беспрацоўным”. Чаму турэцкім? Таму што на той момант, ажаніўшыся, жыў у вёсцы Турэц.

Потым, зноў атрымаўшы такую магчымасць, выкладаў гісторыю і геаграфію. Янка Маўр не быў падарожнікам, не ездзіў у далёкія краіны, пра якія напісаў свае бліскучыя творы. Менавіта з кніг, энцыклапедый і падручнікаў ён чэрпаў свае фундаментальныя веды. Але мала проста валодаць гэтымі ведамі, трэба мець адпаведнае ўмельства гэтымі ведамі ў найцікавейшай форме падзяліцца».

Больш яскравых фактаў з біяграфіі Янкі Маўра ў новым відэа ад Андрэя Хадановіча: