Get Mystery Box with random crypto!

Сумная аріфметыка Віцебшчыны: пяць каталіцкіх святароў пабылі | Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!

Сумная аріфметыка Віцебшчыны: пяць каталіцкіх святароў пабылі на соднях

Ксёндз Вячаслаў Барок зрабіў падлік каталіцкіх святароў (адзін з іх грэка-каталіцкі) з Віцебскай вобласці, якія з 2020 года пабылі на соднях. Іх пяцёра:

кс. Вячаслаў Барок (Расоны) — 10 содняў
кс. Віктар Жук SJ (Віцебск) — 1 содні
свят. Аляксей Варанко (Віцебск) — 1 содні
кс. Аляксандр Баран (Лынтупы) — 8 содняў
кс. Андрэй Вашчук SDS (Віцебск) — 15 содняў

Ксёндз Вячаслаў падсумаваў:

Віцебская вобласць лідзіруе па паказчыках затрыманых ксяндзоў. Вернікі могуць ганарыцца.

Але ж вось, яшчэ ніводзін біскуп не сядзеў. Святары відавочна абганяюць біскупаў у даванні сведчання веры.