Get Mystery Box with random crypto!

Міліцыя спыніла перасьлед пенсіянера МУС за бел-чырвона-белы п | Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!

Міліцыя спыніла перасьлед пенсіянера МУС за бел-чырвона-белы плот

У Гомельскім раёне ад верасьня працягваецца супрацьстаяньне паміж уладамі і Міхаілам Русаком. Ён вывешваў на сваім доме БЧБ сьцягі, якія былі скрадзеныя. Пасьля ён аздобіў свой плот "палітычнымі колерамі" і біблейскімі цытатамі.

«Для мяне бел-чырвона-белы сьцяг — гэта сымбаль Хрыста, чысьціні і пралітай Хрыстом крыві за нас», — кажа Міхаіл Русак.

"Калі мяне раней яшчэ віншавалі з Днём міліцыі як пэнсіянэра — я ім назад тую паштоўку аддаў і напісаў, што я да такой міліцыі ня маю ніякага дачыненьня, такой, якая служыць злачыннаму рэжыму. І ўсё — больш паштовак не дасылалі."