Get Mystery Box with random crypto!

Вольга Севярынец піша на фэйсбуку: 'Павел Севярынец напісаў м | Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!

Вольга Севярынец піша на фэйсбуку:

"Павел Севярынец напісаў мітрапаліту Веніяміну з просьбай уступіцца за бел-чырвона-белы сцяг, як хрысціянскі сымбаль.

У 1995 годзе Ніл Гілевіч звяртаўся да мітрапаліта Філарэта з такой жа просьбай - патлумачыць, як ён ставіцца да бел-чырвона-белага сцягу. Філарэт адказаў, што ставіцца станоўча, бо гэта колеры белай плашчаніцы з крывёй Хрыста.

Увага, пытанне, ці адкажа Веніямін Севярынцу?
"

Нагадаем, што шэраг калектыўных зваротаў ад вернікаў, у тым ліку з тысячамі подпісаў, мітрапаліт Веніямін пакінуў без адказу.