Get Mystery Box with random crypto!

А памятаеш, у дзяцінстве бацькі адпраўлялі цябе ў краму за бат | Паўсухія думкі

А памятаеш, у дзяцінстве бацькі адпраўлялі цябе ў краму за батонам. Ты купляў гэты батон і потым, пакуль ішоў з ім дадому, адламваў ці адкусваў ад яго скарынку. І тая скарынка здавалася табе самай смачнай ежай у свеце.

А зараз, што ні зрабі з батонам (хоць маслам яго з усіх бакоў абмаж, хоць малінавым варэннем), усё адно не будзе так смачна, як тая адламаная скарынка ў дзяцінстве.