Get Mystery Box with random crypto!

Віддана фільм, Украіна, 2020 Калісь даўно (амаль адразу пасл | Дзённік балаклівай хікка

Віддана

фільм, Украіна, 2020

Калісь даўно (амаль адразу пасля прэм'еры гэтага фільма) мы пабачылі рэцэпт баршча ў гэтай стылістыцэ. Было вельмі прыгожа і апетытна. Але сама такой сцэны ў фільме не было, а я не фанат антуража, тож толькі зара паглядзела саму стужку.

Што магу сказаць. Фільм вельмы прыгожы. Сцэны пастаўлены аж непаўторна прывабліва. А яшчэ тут ёсць голыя жанчыны) І апетытная ежа.

Што да сюжэту — то пра таксічныя стасункі двух жанчын. Бачылі ўсё мы вачамі служніцы, тож пані ў нашых вачах была аб'юзэрам. Але хто там ведае, як было на самай справе.

У выніку жанчыны разышліся ў розныя бакі і сталі шчаслівымі.

Па сюжэту не асоба ё што сказаць. Але прынамні фільм глядзела з задаволенням.

#film