Get Mystery Box with random crypto!

Дзённік балаклівай хікка

Логотип телеграм -каналу hikka_imp — Дзённік балаклівай хікка Д
Логотип телеграм -каналу hikka_imp — Дзённік балаклівай хікка
Адреса каналу: @hikka_imp
Категорії: Без категорії
Мова: Українська
Передплатники: 47
Опис з каналу

Я беларуска, што жыве ў Харкаве.
А гэта мой дзённік, дзе я распавядаю пра ўсё на свеце:
— пра кнігі/мангу/фільмы і г.д.
— пра працу піратам-перакладчыкам
(картка для данатаў 4149499991180231)
— пра сваіх 6 катоў
— пра асабістае

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

2

1 stars

0


Останні повідомлення 2

2022-12-25 18:55:48
Весільний спадок

дакументалка, Украіна, 2020

Узагалі, мы хацелі паглядзець гэты праэкт у кіно, як толькі ён выйшаў, але вольнага часу было небагата, тож паспелі толькі Боршч (дакументалка з Клапатэнка з гэтай жа серыі).

Даволі цікавы праэкт пра адзежу і весельныя абрады ў розных частках Украіны.
Досі памятаю, як палала ў Астапа Ўкраінца з-за гэтай стужкі. Бо за-для няе знімальная група ездзіла па вёсках і збірала традыцыйнае адзенне, якое потым выкарыстоўвалася на з'ёмках. Праблема ў тому, што гэта спадшшчына, з якой трэ паводзіцца вельмі асцярожна. Бо ён месца ў музэі. А яе адзягалі.

Але я не настолькі душніла. Тож мне проста спадабалася. Хаця здаецца, былі паказаны не ўсе рэгіёны. Та й на мой погляд было не сістэматызавана трохі.

З плюсаў акрамя цікавін і адменнасцей адзначу яшчэ музыку. То народныя песні ў сучасная абробцы. Гучаць прэчудава.

Фільм і прэйліст з музыкай ё на ютабе, раджу паглядзець і паслухаць.
#film
35 viewsedited  15:55
Відкрити / Коментувати
2022-12-23 23:04:51 Дике поле - ўзагалі мне не спадабалася гэтая стужка.
35 views20:04
Відкрити / Коментувати
2022-12-23 16:46:47
Бурштинові копи

фільма, Украіна, 2021

Можа пачаць водгук з таго, што я быдла?
Бо мне спадабалася гэтая стужка.

Бурштинові копи — то камедыя. Самая тыповая і клішованая. Тут можна пабачыць спасылкі на маіх улюбленых Мачо і батан. Але то не слізаных сюжэт. То абсолютлі ўкраінскі фільм, у якому адчуваецца "код нацыі".

Гісторыя пра тое, як сталічны чэсны коп прыехаў у смт, дзе ніхто асабліва закону не прытрымліваецца. Бо тут бурштын выдабываюць. Ці мо гэта толькі здаецца, што яны аж такія прадажныя?

З плюсаў стоіць заўважыць жаночую бойку напрыканцы.
З мінусаў — мужыцкі махач, які нават на тутэшнім меркам аж занадта пастановачны. А яшчэ паганая праца гукарэжысёра. Тобто песні падабраны класныя, але ў стужку вельмі крыва ўстаўлены.

Я раджу, але фільм на любіцеля.

#film
36 views13:46
Відкрити / Коментувати
2022-12-22 14:57:02
Твої думки тихі

фільм, Украіна, 2019

Так, я нарэшце паглядзела яшчэ адзін добры ўкраінскі фільм (але Цвінтар — то ванлав).
Мне спадабалася.

То роадмуві, тож асаблівага сюжэту (на мой погляд) тут няма. Як няма асабліва трагічных аж да слёз сцэн.
Але глядзець было вельмі прыемна, бо большая частка гумара стасуецца персанажаў.

Мне вельмі сорамна, але я ўвесь фільм толькі і думала, які ж галоўны герой высачэзны. Я не кажу, што ён непрываблівы. Але гэтая думка, што ён такая шпала... не адпускаў мяне. Тым больш, што на гэта часам "давіў" і сам рэжысёр.

А яшчэ мне вельмі спадабалася гаворка боса ГГ. Тое як ён пераскокваў з ангельскай на ўкраінскую. Амаль таксама я размаўляю ўдома. Толькі замест ангельскай беларуская і руская.

Загалом вельмі прыемная стужка. Калі і сапраўды будзе 2 частка, пагляджу з задаволенням.
Раджу.

#film
41 views11:57
Відкрити / Коментувати
2022-12-19 17:43:31
Год: 2014
Фатограф: Іван Бізюкоў
Назва: Злая ведзьма
Месца: за паркам Горкага

Гэты фатасэт я лічу няўдалым. Тут ёсць добрыя фоткі. І нават не адна, але...

Абробка здымкаў — па большай частцы карэкцыя колеру, а мне хацелася чагосьці больш чароўнага.

Але не фатограф прычына майго расчаравання. А я сама.
Сперша ідэя ведзьмы прыйшла, калі я глядзела фільм "Браты Грымм". Ведзьмы там былі неверагодныя. Але калі я пачала "збіраць" образ, прышлося яго спрасціць да самай звычайнай бабулькі з Беласнежкі.

У мяне быў балахон (які я нават не папрасавала, пра што вельмі пашкадавала згодам), кіёк, які мы прывялі да ладу і нават пафарбавалі, яшчэ мы зрабілі рогі, фоткі з якімі самыя пасосныя. Але ўсёй гэтай падгатоўкі было ўсё ж вельмі мала.
У гэтага фатасэта маглі б выйсці набагата лепшыя здымкі нават з тым уваходнымі дадзенымі, якія былі. Але...

#photo
48 views14:43
Відкрити / Коментувати
2022-12-19 13:37:34
Знайдзі мяне (나를 찾아줘)

фільм, Карэя, 2019

Як і багата з якіх карэйскіх фільмаў, гэта вельмі змрочная та цяжкая стужка.

Гэта драма, што распавядае пра бацькоў, што загубілі сына. На процязе 6 гадоў яны не пакідаюць спроб яго знайсці.

У стужцы раскрываецца багата тэм: выкраданне дзяцей, рабства і прымусовая праца, педафілія, хабарніцтва.

Пры тому, паказана не вялічэзная якаясь арганізацыя, якая гэтым займалася ў "прамысловых маштабах". А невялічкая рыбацкая ферма...

Проста людзі вакол заплюшчваюць очы на тое, што іх не таркаецца.

#dorama
47 views10:37
Відкрити / Коментувати