Get Mystery Box with random crypto!

Эканоміка апакаліпсіса: наступствы вайны ва Украіне для сусвет | Кастрычніцкі эканамічны форум

Эканоміка апакаліпсіса: наступствы вайны ва Украіне для сусветнай эканомікі
Анлайн-панэль KEF, сёння, 15:00–17:00 (мінскі час)

«І бачыў я і чуў аднаго анёла, які ляцеў пасярод неба і прамаўляў гучным голасам: гора, гора, гора жывым на зямлі ад астатніх трубных галасоў трох анёлаў, якія будуць трубіць!» (Адкр. 8:13)

Вайна ва Украіне ўжо змяніла свет і працгвае мяняць яго ўвачавідкі. Что яшчэ чакае “жывых на зямлі”, прынамсі, у краінах нашага рэгіёну? Як шок адаб’ецца на рынках сыравіны? Як змянілася Расія пасля 24 лютага і як будзе трансфармавацца яе эканоміка?
Абмеркаваць гэтыя пытанні мы запрасілі эканамістаў, з якімі KEF даўно і плённа супрацоўнічае: Андрэя Маўчана (Movchan’s Group), Надзіма Ілахі (МВФ), Карліса Смітса (Сусветны банк) і Кацярыну Барнукову (BEROC).

Запрашаем вас падключыцца да дыскусіі праз зум (на мове арыгіналу альбо з перакладам) ці глядзець яе анлайн па спасылцы

(па-руску).

Інфармацыя пра мерапрыемства ёсць таксама на сайце KEF: https://kefbelarus.org