Get Mystery Box with random crypto!

Уладзіслаў Плюшчаў. Уладзік. “Акрабат”. Бас-гітарыст. Граў ў Z | Лявон Вольскі 🔈

Уладзіслаў Плюшчаў. Уладзік. “Акрабат”. Бас-гітарыст. Граў ў Zet, у “Крамбамбулі” (ад самага пачатку і да 2010).

У жыцьці — спакойны, ураўнаважаны. У працы — адказны й грунтоўны. У адпачынку — вясёлы, станоўчы, аматар папіць добрага піва, пажартаваць і пасьмяяца.

Адораны, таленавіты музыка, добры сябар, надзейны таварыш. Змагаўся на музычным фронце.

Патрапіў у палон 12.04.22. Карыкатура на суддзю прысудзіла яму 2 гады плюс штраф плюс канфіскацыю аўтамабіля.

Трымайся, Уладзік, гэтая цемра хутка разыйдзецца, і карыкатуры на суддзяў, пракурораў і праваахоўнікаў будуць сьлёзна прасіць прабачэньня. І мы прабачым. Але закон ёсьць закон.

Давядзецца ім за ўсё адказваць.