Get Mystery Box with random crypto!

Лявон Вольскі 🔈

Логотип телеграм -каналу lavonvolski — Лявон Вольскі 🔈 Л
Логотип телеграм -каналу lavonvolski — Лявон Вольскі 🔈
Адреса каналу: @lavonvolski
Категорії: Тварини , Автомобілі
Мова: Українська
Передплатники: 997
Опис з каналу

Аўтар нэфармальнага гімна Беларусі - “Тры чарапахі”, лідар гуртоў VOLSKI, KRAMBAMBULA і N.R.M.

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Останні повідомлення

2022-08-09 12:59:37 Я сфоткаў свой бюлетэнь (цёткі з камісіі сарамліва адвялі вочы), склаў яго таксама гармонікам, закінуў у шчыліну, расьпісаўся і выйшаў.
Я выйшаў, паглядзеў на такія звыклыя вясковыя краявіды і раптам адчуў: нешта зьмянілася! Незваротна зьмянілася.
Потым было шмат усяго — трывожныя дні і ночы амаль без інтэрнэту, шакавальная інфармацыя, шэсьці, сьпевы ў дварах, надзеі, расчараваньні…
Але я ведаю: тады, у гэты дзень, усё зьмянілася. Зьмянілася краіна. І яна ніколі ўжо ня будзе ранейшай. Як бы хто не хацеў перагарнуць старонку ці то адкруціць усё назад, гэта ня ўдасца.
640 views09:59
Відкрити / Коментувати
2022-08-09 12:59:33
Два гады таму ў гэты дзень мы паехалі галасаваць у вёску. Выбарчы ўчастак быў у школе, у аграгарадку. Мы адразу на ўсялякі выпадак паклалі на задняе сядзеньне два заплечнікі з усім неабходным — бялізнай, шчоткамі-пастамі — калі пойдзе па кепскім сцэнары.
На выезьдзе з гораду стаяў пагрозьлівага выгляду блёкпост. З бэтээрам і жаўнерыкамі з аўтаматамі.
Я быў упэўнены, што ў аграгарадку будзе агратрэшавае сьвята. Як на маім ранейшым участку — у менскай школе на вуліцы Азізава. Там і бээрэсэмаўская самадзейнасьць сьпявала нешта пра “бела-белая русь, я табою гарджусь”, і ўчорашнія выпускнікі бавілі час запіваючы півам гарэліцу. Але ў аграгарадку ўсё было ціха. Стаяла невялікая чарга на галасаваньне. Са зьдзіўленьнем я ўбачыў, што сям’я перада мною мае белыя бранзалеты на руках. Я ж думаў, што ў вёсцы большасьць за стабільнасьць! Унутры таксама было ціха. Аж злавесна! У празрыстай урне ляжалі бюлетэні. Большасьць была складзеная гармонікам!
599 views09:59
Відкрити / Коментувати
2022-08-07 20:38:06
А ён хацеў жыцьцё пражыць прыгожа,
Ды неяк пражывалася трывожна…
185 views17:38
Відкрити / Коментувати
2022-08-05 12:37:57
Уладзіслаў Плюшчаў. Уладзік. “Акрабат”. Бас-гітарыст. Граў ў Zet, у “Крамбамбулі” (ад самага пачатку і да 2010).

У жыцьці — спакойны, ураўнаважаны. У працы — адказны й грунтоўны. У адпачынку — вясёлы, станоўчы, аматар папіць добрага піва, пажартаваць і пасьмяяца.

Адораны, таленавіты музыка, добры сябар, надзейны таварыш. Змагаўся на музычным фронце.

Патрапіў у палон 12.04.22. Карыкатура на суддзю прысудзіла яму 2 гады плюс штраф плюс канфіскацыю аўтамабіля.

Трымайся, Уладзік, гэтая цемра хутка разыйдзецца, і карыкатуры на суддзяў, пракурораў і праваахоўнікаў будуць сьлёзна прасіць прабачэньня. І мы прабачым. Але закон ёсьць закон.

Давядзецца ім за ўсё адказваць.
45 views09:37
Відкрити / Коментувати
2022-07-30 17:54:49 Слова гэтага тыдня - Незалежнасьць!

Памятаеце, у 90-х нам казалі, што беларусам незалежнасьць дасталася “нахаляву”, што за яе яшчэ давядзецца пазмагацца?

Пра беларускую незалежнасьць ды пра яе галоўныя сымбалі ў новым выпуску “Слова тыдня” на канале “Sens”:





А што вы думаеце пра беларускую незалежнасьць?
1.0K views14:54
Відкрити / Коментувати
2022-07-28 22:17:27
Сябры й сяброўкі, у Гданьску 11 жніўня Лявон Вольскі выступіць з акустычным канцэртам, дзе прагучаць значныя, вядомыя і ўлюбёныя песьні, якія беларусы сьпяваюць па ўсім сьвеце, куды б іх не занесла.

Пасьпяваем і мы разам з вамі ў клюбе Wydiał Remontowy а 20-й гадзіне!

Прыходзьце самі і запрашайце сяброў!

Квіткі: https://goout.net/pl/bilety/lavon-volski/eirn/
*Квіткі набытыя на 7.07 застаюцца сапраўднымі

Дзьверы: 19:00
Пачатак канцэрту: 20:00

Арганітазатар: Stowarzyszenie Białorusinów na Pomorzu

Старонка падзеі у FaceBook: https://fb.me/e/1C0RGJt0P
175 viewsedited  19:17
Відкрити / Коментувати
2022-07-22 16:39:50 Слова “халівар” ужо было словам тыдня ў адным з ранейшых выпускаў на канале “Сэнс”, аднак яно працягвае быць актуальным ды яшчэ й расквечваецца новымі фарбамі.

А вы пасьпяваеце адсочваць хуткасьць, зь якой апошнім часам успыхваюць беларускія халівары?

Паглядзіце выпуск “Халівар”, калі раптам яго ня бачылі.


160 views13:39
Відкрити / Коментувати
2022-07-22 09:07:02
55 views06:07
Відкрити / Коментувати
2022-07-22 09:06:58
Дзялюся з вамі здымкамі з канцэрту ў Тэль-Авіве, гэты дэбют у Ізраілі для нас стаўся фурорам.
Паглядзіце, колькі прыгожых і цудоўных людзей сабраліся на канцэрце!

Шчыра ўдзячны за гасьцінны прыём і, спадзяюся, не апошні раз у гэтай размаітай краіне, дзе перакрыжоўваюцца і Захад, і Ўсход.

Жыве Беларусь!
552 views06:06
Відкрити / Коментувати
2022-07-20 16:14:13 Што дае сілы й надзею ў гэтыя часы? Ці можна патрабаваць ад людзей гераізму і як жыцьцё ўплывае на творчасьць?

Пагутарылі з Радыё Рацыя ў Беластоку.

Кароткі тэкст па спасылцы, а цалкам інтэрвію ў гукавым файле ўнізе старонкі.

https://www.racyja.com/kultura/lyavon-volski-treba-sprabavats-da-usya/
210 views13:14
Відкрити / Коментувати