Get Mystery Box with random crypto!

Лявон Вольскі 🔈

Логотип телеграм -каналу lavonvolski — Лявон Вольскі 🔈 Л
Логотип телеграм -каналу lavonvolski — Лявон Вольскі 🔈
Адреса каналу: @lavonvolski
Категорії: Тварини , Автомобілі
Мова: Українська
Передплатники: 997
Опис з каналу

Аўтар нэфармальнага гімна Беларусі - “Тры чарапахі”, лідар гуртоў VOLSKI, KRAMBAMBULA і N.R.M.

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Останні повідомлення 20

2021-09-11 23:25:33
Даражэнькія сябры й сяброўкі, на канцэрт 14 верасьня ўсе квіткі ўжо зарэзэрваваныя.

Сустрэнемся ў аўторак у Beer Station Pub!

226 views20:25
Відкрити / Коментувати
2021-09-09 13:36:25
У нашым мястэчку восень і прыхадні розныя лазяць па хатах…

А якая песьня ў вас асацыюецца з восеньню?
369 views10:36
Відкрити / Коментувати
2021-09-07 13:21:35
Дарагія сябры й сяброўкі, абсалютна выпадкова ў свае Народзіны я буду праходзіць з гітарай ды мікрафонам міма беларускага паба Beer Station, які зусім нядаўна адчыніўся ў Варшаве па адрэсе: Lwowska, 17.

Запрашаю вас далучыцца і адзначыць гэты дзень разам са мною, пазнаёміцца, пасьпяваць найулюбёнейшыя з вашых песьняў, паразмаўляць ды пасьвяткаваць.

Пачатак канцэрту а 19:00
Адрэса: вул. Lwowska, 17

Квіткі: 45 zl (на ўваходзе гатоўкай)
Папярэдняя рэзэрвацыя квіткоў па спасылцы: https://www.eventbrite.com/e/169957325937

Таксама будзе магчымасьць данаціць Pay What You Want.

Колькасьць мейсцаў абмежаваная - прыходзьце загадзя!
347 views10:21
Відкрити / Коментувати
2021-09-05 16:53:24
У гэты дзень, 6 верасьня, 120 гадоў таму нарадзіўся мой дзед, Віталь Вольскі, аўтар п’есаў “Несьцерка”, “Цудоўная дудка”, “Дзед і жораў” і шэрагу краязнаўча-прыродазнаўчых кніг. Я памятаю дзеда сур’ёзным немаладым чалавекам, за пісьмовым сталом якога, танучы ў глыбокім фатэлі, я гартаў неверагоднае прыгажосьці альбомы з дыназаўрамі і першабытнымі людзьмі. Дагэтуль памятаю ўсіх гэтых дыплядокаў-рамфарынхаў-брахіязаўраў-пітэкантропаў ды нэандартальцаў. У дзедавым фатэлі было зручна ды ўтульна.
А яшчэ ў гэты восеньскі дзень (бываюць такія супадзеньні) сыйшоў з жыцьця мой бацька, Артур Вольскі.
213 views13:53
Відкрити / Коментувати
2021-09-01 14:16:31
Восень, восень, панове, халодная восень…

Сустракайце яе на кані!
379 viewsedited  11:16
Відкрити / Коментувати
2021-08-31 14:35:05
Паважаныя й дарагія сябры, дарагія й паважаныя сяброўкі, запрашаю вас на канцэрт у Рызе, які адбудзецца 18 верасьня а 18-й гадзіне ў палацы Культуры Зіемельблазма па адрэсе: Ziemeļblāzmas iela 36.

Апроч мяне выступіць Маргарыта Леўчук.

Сустрэнемся!

Падрабязьней пра канцэрт у суполцы беларусаў у Латвіі:
https://fb.me/e/Yy2fQnW8
502 views11:35
Відкрити / Коментувати
2021-08-30 21:36:12 Раю пачытаць разумнае інтэрвію ад сябра, паплечніка і аднадумца, нашага нязьменнага саксафаніста, Паўла Аракеляна.


: https://artists.byculture.org/paviel_arakielan?fbclid=IwAR1CXEbL-E3UaVUT1mrMcckRqlUQMKOPCjFLfW2PNmJctTN_EM_-zGq8UkA
536 views18:36
Відкрити / Коментувати
2021-08-28 21:10:39
Гэта было даўно і няпраўда.

Пазналі?
733 views18:10
Відкрити / Коментувати
2021-08-26 21:50:20
“Шлях 360”. Квантэмы…

Вадой хрышчоны пойдзе па вадзе варжыць вір ён знойдзе хто тапелец

Сярод нас, студэнтаў мастацкай вучэльні, Алесь Разанаў быў вельмі папулярны. Кнігу перадавалі з рук у рукі, чыталі, вывучалі. Здавалася, гэта адзіны сапраўды сучасны беларускі паэт. Ён не баіцца экспэрымэнту й наватарства. Мы таксама хацелі зрабіцца такімі — экспэрымэнтатарамі, авангардыстамі. Разанаў быў для нас безумоўным аўтарытэтам.

Недзе праз дваццаць гадоў мне давялося разам з Алесем Разанавым і Ўладзімірам Арловым выступаць у чэскай Астраве. Твар Разанава мне нагадаў ці то некага са старажытнарымскіх цэзараў, ці кагосьці з партрэту эпохі Рэнэсансу.

Здавалася, ён служыць Вечнасьці. І належыць Вечнасьці. І цяпер з гэтай Вечнасьці ён будзе глядзець на нас.
838 views18:50
Відкрити / Коментувати
2021-08-25 21:09:05 Спадарства, доўгачаканыя адказы на вашыя набалелыя, актуальныя і асабістыя пытаньні.

Глядзіце проста ў гэтым відэа:


715 views18:09
Відкрити / Коментувати