Get Mystery Box with random crypto!

Добры дзень, шаноўныя. Працягваем пісаць пра праекты, што нам | mova.how

Добры дзень, шаноўныя. Працягваем пісаць пра праекты, што нам сустрэліся.

1. Дзікая прырода побач
Дзікая прырода Беларусі ў Тэлеграме: назіранне за птушкамі, прыродаахоўныя навіны, розныя цікавосткі і карысныя парады. Апроч Тэлеграм-канала і разнастайных сацсетак у арганізацыі ёсць і ўласны сайт.

2. Belarus_Finance
Канал у Тэлеграме пра фінансы і эканоміку. У ім аўтар дзеліцца навінамі, прагнозамі і даследаваннямі, датычнымі фінансавай сістэмы Беларусі, а таксама сваім прафесійным меркаваннем на гэты конт.

3. Mova Futbola
Футбол Беларусі і свету ў Інстаграме. Навіны, аналітыка, прагнозы, інтэрв'ю і эксклюзіўныя праекты па-беларуску.

4. Нейтрон
Тэлеграм-канал перакладчыкаў-валанцёраў, дзе яны пішуць пра свае дасягненні і выклікі, з якімі сутыкаюцца. На дадзены момант праца вядзецца над перакладам праграмы ProtonMail.

5. Малаток
Колькі тыдняў таму мы пісалі пра Ютуб-канал Рудзі з аглядамі відэагульняў па-беларуску (дарэчы, ён таксама ёсць і ў Тэлеграме), а нядаўна сустрэлі яшчэ адзін падобны праект. Варта падтрымаць.

#праекты