Get Mystery Box with random crypto!

Добрага панядзелка, сябры ды сяброўкі! Некалькі слоў пра навін | mova.how

Добрага панядзелка, сябры ды сяброўкі! Некалькі слоў пра навіны беларускай анлайн-прасторы.

1. Аўтар відэакастаў "АйТиБорода" і "Тёмный Лес" вырашыў распачаць працу над беларускамоўным кантэнтам ды шукае ўдзельнікаў для свайго новага праекта "Цёмны Лёс" — на Ютубе ўжо ёсць адпаведны канал.

2. Выйшаў першы эпізод другога сезону падкаста Гісторыя беларускага сэксу ад праекта Альтэрнатыўны Музей, і, наколькі мы зразумелі, другі сезон будзе цалкам па-беларуску. Падкаст распавядае пра эротыку ў беларускім фальклоры і развенчвае міф аб бязгрэшнасці нашых продкаў.

3. У супольнасці беларусаў Японіі з'явіўся кніжны клуб "Чытальня", дзе яны разам чытаюць кнігі беларускіх аўтараў, а пасля сустракаюцца анлайн, каб абмеркаваць прачытанае. Сустрэчы праходзяць на платформе Зум кожны апошні чацвер месяца.

4. У канала пра відэагульні Беларускі геймер цяпер ёсць сервер на платформе Discord, які можа стаць для вас добрым спосабам гуляць ды адначасова практыкаваць беларускую мову.

5. Усё больш і больш матэрыялаў менавіта па-беларуску з'яўляецца на Ютуб-канале читать не перечитать. Напрыклад, там вы зможаце праслухаць першую частку Гары Потэра. А за навінамі падкаста раім сачыць у Тэлеграм-канале.